Свет

Кітайская кампанія стане найбуйнейшым акцыянерам Puma

Кітайскі вытворца спартыўных тавараў Anta Sports набывае кантрольны пакет акцый нямецкага брэнду Puma за 1,79 мільярда даляраў. Пра гэта паведамляецца ў заяве Ганконгскай фондавай біржы, піша Reuters. Здзелка дазволіць кітайскаму гіганту істотна пашырыць сваю прысутнасць на сусветным рынку спартыўнай экіпіроўкі, далёка за межамі Кітая.

Фота: Krisztian Bocsi/Bloomberg via Getty Images

У Anta адзначылі, што набыццё долі ў Puma павінна ўмацаваць пазнавальнасць брэнду і яго пазіцыі на глабальным рынку, у тым ліку ў Кітаі. Старшыня савета дырэктараў Anta Дзін Шычжун заявіў, што, на яго думку, кошт акцый Puma ў апошнія месяцы не адлюстроўвае сапраўдны доўгатэрміновы патэнцыял кампаніі.

Пры гэтым у Anta падкрэслілі, што не плануюць поўнага паглынання легендарнага нямецкага брэнду. Здзелка яшчэ павінна атрымаць дазвол ад рэгуляцыйных органаў, а пры спрыяльных умовах яе плануюць завяршыць да канца года.

Anta базуецца ў паўднёва-ўсходняй кітайскай правінцыі Фуцзянь і ўваходзіць у лік найбуйнейшых у свеце вытворцаў спартыўнага адзення. Кампанія была заснаваная ў 1991 годзе і праз сваю «дачку» Amer Sports валодае шэрагам вядомых міжнародных брэндаў, у тым ліку Wilson, Arc'teryx і Salomon. Акрамя таго, Anta кантралюе правы на працу на кітайскім рынку для замежных марак, такіх як Fila і Descente.

Паводле звестак аналітычнай кампаніі Euromonitor International, Anta займае трэцяе месца ў свеце сярод брэндаў спартыўнага адзення, саступаючы толькі Nike і Adidas. Пакет акцый Puma, які набывае Anta, раней належаў групе Artemis, што кантралюецца сям’ёй французскіх мільярдэраў Піно.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд6

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары4

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

19‑гадовую інфлюэнсерку застрэлілі падчас пратэстаў у Іране6

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць