Свет11

Адзін з буйных польскіх банкаў дазволіў карыстанне рахункамі з часовым пасведчаннем асобы іншаземца

З канца снежня 2025 года адзін з польскіх банкаў — Millennium — пачаў афіцыйна прымаць часовае пасведчанне асобы іншаземца як дакумент, што пацвярджае асобу. Гэта азначае, што кліенты з такім пасведчаннем могуць паўнавартасна карыстацца сваімі банкаўскімі рахункамі, у тым ліку электронным банкінгам, у межах заключаных дамоваў.

Банк Millennium. Фота ілюстрацыйнае

Пра гэта рашэнне банка паведамілі ў Камісіі фінансавага нагляду Польшчы ў адказ на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі. У сваім звароце Латушка звяртаў увагу на праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы пры атрыманні банкаўскіх паслуг.

Яшчэ ў лістападзе 2025 года Латушка адзначаў, што, нягледзячы на пэўны прагрэс, не ўсе банкі паслядоўна прызнаюць часовае пасведчанне асобы. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі беларусу з пратэрмінаваным пашпартам і дзейным часовым пасведчаннем было адмоўлена ў працягу абслугоўвання рахунку ў банку Millennium.

У адказ Камісія фінансавага нагляду паведаміла, што вывучыла гэты выпадак сумесна з банкам. У выніку Millennium укараніў новыя рашэнні, якія адпавядаюць патрабаванням рэгулятара, і з 30 снежня 2025 года пачаў афіцыйна прызнаваць часовае пасведчанне асобы замежніка як паўнавартасны дакумент для ідэнтыфікацыі кліента.

Акрамя таго, Павел Латушка прапанаваў не блакаваць рахункі беларусаў, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, да моманту, пакуль яны не атрымаюць рашэнне па дазволе на жыхарства. У якасці пацверджання статусу чакання ён прапанаваў выкарыстоўваць штамп у пашпарце або іншы дакумент, што сведчыць пра падачу заявы.

У Камісіі фінансавага нагляду адказалі, што гэтае пытанне цяпер аналізуецца з юрыдычнага пункту гледжання сумесна з Міністэрствам унутраных спраў. Канчатковая пазіцыя павінна быць таксама ўзгодненая з Генеральным інспектарам фінансавай інфармацыі, які адказвае за пытанні супрацьдзеяння адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму.

Каментары1

  • Каб яны ўжо сырам сралі
    29.01.2026
    "У Камісіі фінансавага нагляду адказалі, што гэтае пытанне цяпер аналізуецца з юрыдычнага пункту гледжання сумесна з Міністэрствам унутраных спраў."!!! Няўжо ж гэтым праўнікам адной гадзіны не хапіла каб адказаць на такое звыклае пытанне? Няўжо ж іх мазгі парафінанам заплылі, ўрэшце рэшт???

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць