Грамадства2929

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак

«І я пакуль нічога не магу з гэтым зрабіць».

Марыя Калеснікава. Фота: LookByMedia

Нямецкі банк Commerzbank заблакаваў рахунак былой палітзняволенай Марыі Калеснікавай, пакуль яна знаходзілася ў калоніі. Прычына — санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта Калеснікава распавяла на нямецкім тэлеканале ARD, піша «Медыязона».

«Даволі пацешная гісторыя. У мяне быў рахунак у Commerzbank 17 гадоў. Калі я была ў калоніі, натуральна, я не магла ім кіраваць. І ў нейкі момант яго заблакавалі. Цяпер мой рахунак заблакаваны, і ў мяне няма доступу да яго праз санкцыі супраць Беларусі. Я таксама з Беларусі, і гэта закранае і мяне, хоць я цяпер у Германіі са сваім [заблакаваным] рахункам, які быў адкрыты 17 гадоў таму. І я пакуль нічога не магу з гэтым зрабіць», — сказала яна.

Калеснікава таксама дадала, што санкцыі не ўплываюць на Аляксандра Лукашэнку: «У яго ёсць свой самалёт, і ён проста [лятае] ўсюды, куды хоча, за межамі ЕС, і гэта ўплывае на звычайных людзей», — дадала Калеснікава.

У 2021 годзе Марыя была асуджаная на 11 гадоў калоніі па артыкулах аб змове з мэтай захопу ўлады (артыкул 357 КК), закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (артыкул 361 КК) і стварэнні «экстрэмісцкага» фарміравання (артыкул 361‑1 КК). Яна выйшла на свабоду праз памілаванне разам з групай іншых палітвязняў у снежні 2025 года, зараз знаходзіцца ў Германіі.

Каментары29

  • Чаму Калеснікава не дае інтэрв'ю беларускім СМІ?
    29.01.2026
    Чаму Калеснікава не дае інтэрв'ю беларускім СМІ? Еўрарадыё, Белсат, Радыё Свабода і гд? Пакуль інтэрв'ю замежнікам больш чым беларусам
    Было толькі тэкставае інтэрв'ю з Золатавай (таксама былая палітзняволенная), дзе можна было дамовіцца, што не публікаваць
    Можа баіцца, што там такія пытанні будуць з якіх прыгожа не саскочыш? Ці яны з Бабарыкай наўмысны вырашылі ад "экстрэмістаў" абмежавацца?
  • У вас вус адваліўся
    29.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вадзім
    29.01.2026
    Прынясе внж - разблакуюць. Той бяды.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч25

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч25

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць