Грамадства11

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла

Фарыда Курбангалеева, былая калега беларускага журналіста Алега Ануфрыенкі, які раптоўна памёр у 2023 годзе, выказала меркаванне, што яго маглі атруціць. Калегі і сябры аспрэчваюць такую версію смерці мужчыны. Яны лічаць, што расійская апазіцыя бачыць атручэнні паўсюль.

Алег Ануфрыенка. Фота: асабістая старонка ў фэйсбуку

35‑гадовы Алег Ануфрыенка працаваў прадзюсарам тэлевізійных выпускаў навін і шэф-рэдактарам інфармацыйных праграм канала «Настоящее время» ў Празе. Па словах знаёмых, ён быў абсалютна здаровым, рэгулярна правяраў здароўе і нічым не злоўжываў. Таму сітуацыя, калі журналісту на пустым месцы стала дрэнна, шмат у каго гэта выклікала пытанні.

«Боязі [наконт ненатуральнай прычыны смерці] былі ў асноўным ў расійскай часткі і «Радыё Свабода», і «Настоящего времени». Там пасля пачатку вайны сабралася шмат расійскіх зорак, якія цалкам сур'ёзна баяліся за сябе. Гэта мы, беларусы, прызвычаіліся лічыць «божа мой, каму мы нафіг патрэбныя»? У крайнім выпадку дадуць па галаве. А ў іх настроі былі іншыя», — расказала «Нашай Ніве» сяброўка Алега.

Менавіта па ініцыятыве калег з Расіі, акрамя звычайнай экспертызы і аналізаў на ўсе магчымыя хваробы, праводзілася і хімічная экспертыза.

Фарыда Курбангалеева распавяла, што ў яе межах на «Радыё Свабода» прыходзілі спецыялісты ў касцюмах хімічнай абароны, якія бралі аналізы з працоўнага месца Алега, мазкі, абследавалі яго камп'ютар і стол, за якім ён сядзеў.

Слядоў атручвання экспертыза не выявіла. Наконт гэтай версіі смерці ў тым ліку кансультаваліся са спецыялістамі нямецкай клінікі «Шарытэ» (менавіта там пасля атручвання лячылі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага).

«Афіцыйны дыягназ у Алега — аўтаімунны менінгаэнцэфаліт. Аўтаімунныя хваробы сапраўды часам працякаюць не вельмі тыпова. Сімптаматыкі хваробы ў Алега раней нібыта не было, усё здарылася раптоўна, таму, канечне, усім было складана паверыць у тое, што гэта здарылася натуральным чынам. Што справакавала такі старт, калі фактычна пасля першага сімптому чалавек упадае ў кому? Ён страціў прытомнасць і больш ужо ў яе не прыйшоў. Таму легенды і міфы пра атручэнне, вядома, ёсць, і яны нікуды не дзяваюцца», — дзеліцца суразмоўца.

«Плюс у Алега была сапраўды добрая пасада, але не публічная ўсё ж. На канале былі больш зорныя калегі, большыя «ворагі».

Алег Ануфрыенка ў канцы 2010 года быў адлічаны з факультэта журналістыкі БДУ за тое, што зняўся ў агітацыйным роліку «Схавай бабулін пашпарт». На той момант ён працаваў на Белтэлерадыёкампаніі на канале «ЛАД». Пасля працаваў на Tut.by. З цягам часу пераехаў у Чэхію, працаваў на канале «Настоящее время».

Каментары1

  • Ну
    29.01.2026
    Аргумент, што ён быў не публічны, мае куды большую рацыю, чым "слядоў атручвання не выявілі". Бо "не выявілі" - гэта значыць, што іх не знайшлі, але не што іх не было. Гэтая сфера не стаіць на месцы. Як той жа допінг у спорце: прыдумваюць новыя вілы, каторыя ў дадзены момант немагчыма выявіць, і толькі праз некалькі гадоў з'яўляюцца тэхналогіі, дазваляючыя іх выяўляць. Шкада хлопца ў любым выпадку.(

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць