Паводле інфармацыі Белгідрамета, найбліжэйшымі днямі на тэрыторыі краіны чакаецца значнае пагаршэнне надвор’я. Прагназуюцца снег, мокры снег і дождж. У асобных раёнах магчымыя галалёд, завея і туман, а на дарогах — галалёдзіца.

У сувязі з гэтым Дзяржаўная аўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху да максімальнай асцярожнасці і выканання правіл бяспекі.
Каб пазбегнуць аварыйных сітуацый, строга выконвайце наступныя рэкамендацыі:
- Абірайце бяспечную хуткасць.
- Трымайце павялічаную дыстанцыю і бакавы інтэрвал.
- Пазбягайце небяспечных манеўраў.
- Прышпіліце сябе і сваіх пасажыраў.
- Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымлівальных прыладах.
Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе, не панікуйце. Паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або скарыстайцеся чат-ботам МУС «Мы заўсёды побач».
Каментары