Здарэнні11

20‑гадовы мінчук спачатку аддаў ашуканцам свае грошы, а потым выкапаў са снегу чужыя

У міліцыю звярнуўся мінскі студэнт, які стаў ахвярай і кур’ерам тэлефонных ашуканцаў. Ён страціў свае грошы, але выратаваў ашчадак сталічнай пенсіянеркі і ашуканай жыхаркі Гродна, а таксама пазбег крымінальнай адказнасці.

Маладога чалавека ашукалі па схеме «Энергасбыт». Ён назваў чатырохзначны код з SMS, а потым паверыў, што ашуканцы адкрылі на яго імя злачынны рахунак у банку. Студэнт пагадзіўся задэклараваць свой ашчадак і перадаў 7 тысяч даляраў першакурсніцы сталічнага ВНУ, якую лічыў кур’ерам Нацбанка, паведамляе «Міліцыя Мінска».

18‑гадовую дзяўчыну ашукалі па той жа схеме і прымусілі забраць 5 тысяч даляраў у яшчэ аднаго мінчука — 87‑гадовага пенсіянера. Усю суму яна на таксі даставіла наступнаму кур’еру, думаючы, што зарабляе добрую характарыстыку ад КДБ.

У той жа час ашуканаму студэнту патэлефанаваў яшчэ адзін незнаёмы чалавек, які запатрабаваў выканаць яшчэ некалькі заданняў. Мінчук паехаў ва ўмоўленае месца і забраў са схованкі ў снезе 8 тысяч еўра, а потым на вакзале — яшчэ 8 тысяч даляраў. Гэтыя грошы належалі 70‑гадовай мінчанцы і 21‑гадовай жыхарцы Гродна, якія таксама паверылі ашуканцам і лічылі, што грошы дэкларуюцца.

На ўказанне куратараў студэнт павінен быў перадаць наяўныя наступнаму кур’еру. Але ён западозрыў абман і звярнуўся ў міліцыю, дзе яго падазрэнні пацвердзілі. Грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя пацярпелым.

Распачаты крымінальныя справы за ашуканства.

Каментары1

  • ваван
    09.02.2026
    если бы это показывали в кино - сказал бы ну и ФАНТАЗИИ. Но это ведь реальные люди, реальные деньги. Поражает насколько зомбировано общество, что одно слово из трех букв - кгб, позволяет творить просто невероятные вещи с людьми...

Цяпер чытаюць

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць4

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

Месі завяршыў кар'еру ў зборнай Аргенціны1

«Стыль снобаў» вяртаецца. Зноў модна падымаць каўнер5

Беларусь мінімальна перамагла Фінляндыю8

Беларуска сабрала 1 001 кубак з 76 краін свету. Яе калекцыя каштуе больш за 10 000 рублёў6

У афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'явіўся першы рускамоўны спектакль12

Беларусцы ў краме адмовіліся распалавініць кавалак мяса. Ці законна гэта?3

Судна, якое загарэлася пад Сочы — танкер расійскага ценявога флоту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць