Культура

Стала вядома, калі адкрыецца музейны квартал у Мінску

Музейны квартал у Мінску плануюць адкрыць для наведвальнікаў у 2028 годзе. У новым музейным комплексе будуць улічаныя сучасныя стандарты інклюзіўнасці, каб прастора была зручнай у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-Навіны»

Як паведаміла генеральная дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Ірына Мацяш, дзякуючы мадэрнізацыі галоўны мастацкі музей краіны атрымае дадатковыя выставачныя плошчы, лекцыйную залу і новыя фондасховішчы.

Пашырэнне музея стала неабходным у тым ліку праз хуткі рост яго калекцыі. Толькі за апошні год музейныя фонды папоўніліся 5600 творамі беларускага мастацтва. Цяпер агульная колькасць экспанатаў у калекцыі перавышае 40 тысяч.

Ірына Мацяш адзначыла, што ў абноўленай прасторы будуць створаныя ўмовы, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням інклюзіўнасці. Паводле яе слоў, разлічваюць, што музейны квартал стане культурным цэнтрам, дзе жыхары Мінска і госці сталіцы змогуць камфортна праводзіць цэлы дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ8

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink9

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая4

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць