Свет

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Студзень 2026 года стаў пятым самым цёплым студзенем на планеце за ўсю гісторыю назіранняў. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва EFE.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У студзені 2026 года ў свеце быў зафіксаваны пяты самы цёплы студзень за ўвесь перыяд назіранняў. Пра гэта паведаміла Служба па змене клімату праграмы назірання Зямлі Еўрасаюза Copernicus.

Сярэдняя тэмпература паветра на паверхні планеты склала 12,95°C. Гэта на 0,51°C вышэй за сярэдні паказчык за 1991—2020 гады і на 1,47°C вышэй за ўзровень даіндустрыяльнага перыяду (1850—1900).

Пры гэтым студзень 2026 года быў толькі на 0,28°C халаднейшы за самы цёплы студзень у гісторыі назіранняў, які зафіксавалі ў 2025 годзе.

Нягледзячы на агульнае пацяпленне, у другой палове месяца значныя тэрыторыі Паўночнай кулі сутыкнуліся, наадварот, з моцнымі маразамі. Халоднае надвор’е ахапіла Паўночную Амерыку, Еўропу і Сібір праз змену ў палярнай струменнай плыні, што дазволіла арктычнаму паветру пранікнуць у сярэднія шыроты. У выніку Еўропа перажыла самы халодны студзень з 2010 года: сярэдняя тэмпература там склала −2,34°C, што значна ніжэй за кліматычную норму.

У той жа час у многіх іншых рэгіёнах свету тэмпературы былі вышэйшыя за сярэднія, асабліва ў Арктыцы, на захадзе Паўночнай Амерыкі, у паўднёвай частцы Паўднёвай Амерыкі, Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай Азіі, Аўстраліі і Антарктыдзе.

Студзень таксама вызначыўся кантрастамі ў колькасці ападкаў. У многіх частках Заходняй, Паўднёвай і Усходняй Еўропы назіраліся інтэнсіўныя дажджы, што выклікала паводкі і шкоду, у тым ліку на Пірэнейскім паўвостраве, у Італіі, на Балканах, у Ірландыі і Вялікабрытаніі. У той жа час у Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе, а таксама ў Скандынавіі і Ісландыі было сушэй, чым звычайна.

У Паўднёвай кулі анамальная спёка прывяла да экстрэмальных з’яў. У Аўстраліі, Чылі і Патагоніі ўспыхнулі маштабныя лясныя пажары, якія прывялі да чалавечых ахвяр. Акрамя таго, моцныя дажджы на поўдні Афрыкі напрыканцы месяца выклікалі сур’ёзныя паводкі, асабліва ў Мазамбіку, што мела цяжкія наступствы для насельніцтва.

Прадстаўніца Copernicus Саманта Бёрджэс адзначыла, што студзень яшчэ раз паказаў: кліматычная сістэма можа адначасова прыносіць моцныя маразы ў адным рэгіёне і экстрэмальную спёку ў іншым. Яна падкрэсліла, што ва ўмовах працяглага глабальнага пацяплення асабліва важнымі становяцца меры адаптацыі і павышэнне ўстойлівасці грамадства да кліматычных рызык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць