«Не меў рацыі». Мінскі майстар, які зняў ролік пра кепскі сэрвіс беларускага ноўтбука, запісаў «пакаяннае» відэа
Раней майстар па рамонце тэхнікі наракаў на праблему з запчасткамі для беларускага «ашбука» і адзначыў дзіўнае яго падабенства з кітайскім. Цяпер жа майстар кажа: «Не разабраўся». Яго новы допіс заўважыў канал «Витебск, я гуляю!».

«Ужо немагчыма маўчаць пра гэтыя «ашбукі», нібыта беларускія. Гэта проста піпец. Запчастак няма ад слова зусім. Як яны закуплялі ў Кітаі?» — бедаваў мінскі майстар.
На яго думку, беларускі ноўтбук — гэта кітайскі Spirit. Але тое не галоўнае.
«Пытанне вось у чым: ладна скралі «кітайца», але завязіце вы камплектуючыя, завязіце клавіятуры, завязіце акумулятары. Акумулятараў у афіцыялаў няма. Клавіятуры магчымыя пад замову — трэба тэлефанаваць на завод, месяцамі цягнуць час, «марозяць» — таксама няма», — казаў ён.
Цяпер мінскі майстар запісаў новае відэа, у якім сцвярджае, што не меў рацыі і не ва ўсім разабраўся.
Паводле яго слоў, сэрвіснае (гарантыйнае і паслягарантыйнае) абслугоўванне гэтых ноўтбукаў праводзіцца ў Беларусі на высокім узроўні — запчасткі можна заказаць нядорага. А папярэдні ролік на гэту тэму ён ужо выдаліў і выказаў шкадаванне наконт таго відэа.
У каментарыях жанравыя асаблівасці новага відэа гледачы назвалі «пакаяннымі».
Каментары