Грамадства22

Дазвол на жыхарства ў Грузіі маюць 3700 беларусаў

Гэта шосты паказчык сярод усіх краін, грамадзяне якіх маюць ДНЖ у Грузіі.

3.738 грамадзян Беларусі маюць аформлены ў Грузіі дазвол на жыхарства (ДНЖ). Пра гэта, заявіў падчас выступлення ў парламенце краіны прэм’ер-міністр Іраклій Кабахідзэ, паведамляе «Позірк»

Гэта шосты паказчык сярод усіх краін, грамадзяне якіх маюць ДНЖ у Грузіі. На першым месцы знаходзіцца Расія (32.129 чалавек, большая частка якіх — былыя грамадзяне Грузіі або асобы з грузінскімі прозвішчамі), далей ідуць: Індыя (23.900, у асноўным — студэнты), Азербайджан (каля 6.700), Украіна (6.290) і Арменія (каля 5.000).

Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія асцерагаліся рэпрэсій на радзіме пасля пацярпелых няўдачу масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020.

Паводле звестак МУС Грузіі, на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12.808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам.

Пры гэтым Беларусь уваходзіць у лік 96 краін, грамадзяне якіх могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне на працягу года, не афармляючы ДНЖ. Пасля гэтага, каб абнуліць тэрмін, неабходна выехаць на любы перыяд часу. Назад пускаюць не ўсіх. У зоне рызыкі перш за ўсё тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.

Каментары2

  • імя
    19.02.2026
    Гэта ў асноўным айшнікі. У адным толькі грузінскм EPAM беларусаў больз за 60%.
  • Тутэйшы айцішнік
    19.02.2026
    імя, тут усяго 1% падатак па ІП (і болей ніякіх пабораў), віно, горы, мора, сонца болей за 250 дзён у год, свежая садавіна, гародніна круглы год і даволі танная, нават зімой, бо Турцыя побач, 5Г сувязь нават у гарах.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць