Свет55

Польшча рыхтуе пазоў аб рэпарацыях да Расіі за савецкі перыяд

Расследаванне гістарычных злачынстваў Расіі вядзецца па даручэнні прэм'ер-міністра Дональда Туска.

Польшча рыхтуе патрабаванне рэпарацый да Расеі за злачынствы, учыненыя ў перыяд савецкага ўплыву, паводле аналогіі з патрабаваннем €1,3 трлн кампенсацыі ад Германіі за злачынствы Другой сусветнай вайны, піша Financial Times. Расследаванне гістарычных злачынстваў Расіі вядзецца па даручэнні прэм'ер-міністра Дональда Туска.

Дырэктар Інстытута вайсковых страт імя Яна Карскага Барташ Гондэк заявіў, што расследаванне ў дачыненні да Расеі будзе «больш маштабным», чым праца па Германіі паколькі СССР кантраляваў Польшчу на 40 гадоў даўжэй.

Гондэк адзначыў, што ў каманды гісторыкаў больш цяжкасцяў з расследаваннем савецкага перыяду — польскія гісторыкі не маюць доступу да сакрэтных расійскіх архіваў, а многія дакументы былі фальсіфікаваныя або знішчаныя ў савецкі час.

Дэпутат Еўрапарламента ад правай апазіцыйнай польскай партыі «Права і справядлівасць» (PiS) Аркадыюш Муларчык, які ініцыяваў патрабаванні да Германіі ў 2022 годзе, заявіў, што ягоная партыя заўсёды планавала вылучыць патрабаванні да Расіі пазней.

Аднак ён абвінаваціў Туска ў тым, што той «цынічна здабывае палітычную выгаду», патрабуючы рэпарацыі ад Расеі, каб адцягнуць увагу ад стагнацыі ў перамовах з Берлінам.

Каментары5

  • Ян
    17.02.2026
    Беларусам таксама варта такі пазоў зрабіць - у першую чаргу да рф, але таксама і да Польшчы за 30я гады.
  • О
    17.02.2026
    Германист, смотри как бы не пришлось гармонистом стать
  • Вася
    17.02.2026
    Ян, работать надо, а не искать вчерашний день. Смешно.

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране52

Светабнаўляецца52

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране52

Светабнаўляецца52

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць