Грамадства1010

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску

Адна са студэнтак паскардзілася ў трэдсах на ціск наконт мовы напісання дыпломнай працы. Каментатары згадалі ўласны досвед і далі практычныя парады.

Ілюстрацыйнае фота: Віцьбічы

«А хтосьці сутыкаўся з сітуацыяй, калі забаранялі пісаць дыплом па-беларуску? Што рабіць у такіх выпадках?» — спытала карыстальніца.

Яна ўдакладніла, што вучыцца ў тэхнічнай ВНУ і жорсткай забароны не прагучала. «Пакуль проста сказалі і вельмі папрасілі пісаць па-руску».

Некаторых карыстальнікаў такая пастаноўка пытання шчыра здзівіла: «У Беларусі? Як бы дзве дзяржаўныя мовы ў краіне», «Нiхто не забараняе», «У сэнсе забаранілі? Не могуць».

Іншыя падзяліліся абуральнымі ўласнымі гісторыямі дыскрымінацыі:

«Я неяк пісала тлумачальную на беларускай мове — прымусілі перапісваць і сказалі, што гэта ненармальна!»

Знайшліся і тыя, каму пашчасціла больш.

«Не было праблем, дыплом і дысертацыю пісаў па-беларуску. Напэўна, звяртацца да начальніка чалавека, які забараняе».

Нехта згадаў досвед знаёмых:

«Мой аднагрупнік, наадварот, пісаў па-беларуску па парадзе кіраўніка, каб прайсці антыплагіят. Але, канечне, гэта было ўжо амаль 4 гады таму. Таму веру, што ўсялякае можа быць».

Нехта на ўласным прыкладзе даводзіў, што варта ігнараваць падобныя «просьбы» і трымацца сваёй пазіцыі да канца.

«Я пісала па-беларуску, пачала яшчэ з курсавых. На другім курсе выкладчыца сказала, што па-беларуску ёй будзе складана, таму я павінна пісаць па-руску. Я ёй нагадала, што гэта маё права — пісаць па-беларуску. Але ў выніку ў яе не было месцаў і я пісала з іншай.

На моманце, калі падавала заяву на кафедру з назвай дыплома на беларускай, мне супрацоўніца кафедры сказала: не ведаю, ці пагодзіцца ён (навуковы кіраўнік) пісаць на беларускай… У выніку пісала па-беларуску».

«Мой дыплом (дызайнер) быў прысвечаны народнаму старабеларускаму святу, усю працу рабіла на беларускай мове, і абараняць збіралася таксама на ёй, вядома ж. За дзень да абароны мая кіраўніца дыпломнай паведаміла, што ў камісіі будзе нейкая крутая цёця, якая вельмі ўплывае на адзнаку, і для яе лепш будзе абараняцца на рускай. Адзінае пытанне, якое было зададзена камісіяй на абароне, і дарэчы ад той самай крутой цёці — чаму не стала абараняць на беларускай. Крыўдна дагэтуль».

Некаторыя чытачы давалі парады «Патрабаваць пісьмовае абгрунтаванне», «Напісаць пісьмовы зварот у дэканат і прасіць такі ж пісьмовы адказ з абгрунтаваннем, чаму не».

Гучалі і прапановы, падмацаваныя асабістым досведам пераадолення перашкод:

«Я пісала па-беларуску. Куратар групы забараняла (яна ўвогуле шалела, калі чула беларускую мову, выганяла мяне на калідор размаўляць і пагражала мяне адлічыць), але куратар маёй дыпломнай якраз падтрымала мяне і дапамагала, чым толькі магла. Мо паспрабаваць знайсці сабе такога абаронцу? Калі гэта магчыма».

Адзін з карыстальнікаў парэкамендаваў дзейнічаць строга ў прававым полі:

«Я напісаў бы зварот на імя дырэктара ўстановы, абапіраючыся на 17, 50, 54 артыкулы Канстытуцыі, 3, 6, 21 артыкулы закона аб мовах і артыкул 10.16 Адміністрацыйнага кодэкса. Паводле Закона аб зваротах грамадзян, установа мае 15 працоўных дзён, каб даць адказ. Калі ён Вас не задаволіць, можна скардзіцца вышэй ці нават падаваць у суд. Ну ці патэлефанаваць на гарачую лінію Міністэрства адукацыі, якая праходзіць штотыдзень па суботах».

Каментары10

  • Вожык Беларускі
    27.02.2026
    У кастрычніку 2025 пісаў тлумачальную на беларускай, ніякіх пытанняў не было. Ад людзей залежыць. Я бы, канечне, саджаў за такія адносіны да мовы.
  • Ага
    27.02.2026
    Ясна, што ад рускамірных ідыётаў у ЭрБе не падзецца, але ж, ці прыймальна дазваляць ім дыктаваць табе ўмовы, калі праўда на тваім баку?

    Няёмка і нават страшна стаяць на сваём, асабліва ў маладосці, але, мне здаецца, дадзены выпадак - адзін з тых, што не забіваюць, а гартуюць характар.
  • Угу
    27.02.2026
    Ага, никуда не деться от беларускамоуных идиотов которым везде мерещится русский мир. По теме: только "ЗА", у нас 2 государственных языка.

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве8

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

Былая лідарка М'янмы Аун Сан Су Чжы пераведзена пад хатні арышт, заявілі вайскоўцы

Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця10

Падало ў адстаўку міжнароднае журы Венецыянскага біенале. Гэта звязана з допускам на яго Расіі8

Трамп параіў Мерцу заняцца Украінай і Германіяй, а Стармеру — браць прыклад з Карла ІІІ11

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве8

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць