Свет33

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны

24 лютага 2026 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да нацыі з бункера на Банкавай — з таго самага пакоя, дзе сустрэў пачатак поўнамаштабнага ўварвання. Потым ён пайшоў на вуліцы Кіева і ў сваёй прамове падвёў вынікі чатырохгадовага супраціву.

Зяленскі ўпершыню паказаў у відэа бункер на Банкавай.

«Гэты кабінет, гэты маленькі пакой у бункеры на Банкавай, — тут былі першыя мае размовы з лідарамі свету ў пачатку вайны. Я тут гаварыў з прэзідэнтам Байдэнам і менавіта тут пачуў: «Уладзімір, ёсць пагроза, вам трэба тэрмінова пакінуць Украіну. Мы гатовыя ў гэтым дапамагчы». І я адказаў, што мне патрэбная зброя, а не таксі.

І не таму, што мы ўсе такія бясстрашныя або такія сталёвыя. Мы ўсе — жывыя людзі, і ў той дзень усім нам, усім украінцам, было і страшна, і балюча, і шмат у каго быў шок, і многія не ведалі, што сказаць, але на нейкім… на нейкім нябачным узроўні ўсе мы ведалі, што іншай Украіны ў нас няма. Гэта наш дом, і ўсе мы разумелі, што трэба рабіць.

Гэта быў такі выбар. Выбар, што тады зрабілі мільёны ўкраінцаў і ўкраінак.

Нашы людзі не паднялі белы сцяг, а абаранялі сіне-жоўты. І акупанты, якія думалі, што тут іх сустрэнуць чэргі з кветкамі, убачылі чэргі ў ваенкаматы. Нашы людзі выбралі супраціў», — сказаў Зяленскі.

Ён назваў першую вясну ключавым момантам, калі з'явілася вера ў перамогу.

«І мы ўбачылі вясну. Мы заваявалі яе тады, калі здавалася, гэты люты не скончыцца ніколі. Мы атрымалі нашу першую вясну падчас Вялікай вайны. Гэта быў пераломны момант, і ўпершыню тады ў кожнага прамільгнула думка такая: зможам. Украіна зможа.

Мне вельмі падабаецца фраза, якую ў той час рэпосціў кожны. Такі своеасаблівы вынік першага этапу поўнамаштабнай вайны, калі Украіна сказала: «Ты думаеш, я стала на калені? Я толькі завязала берцы».

Прэзідэнт Украіны зрабіў акцэнт на тым, як змянілася ўкраінскае войска: ад просьбаў аб бронекамізэльках да вытворчасці мільёнаў дронаў і ўласных ракет.

«Украіна прайшла шлях ад пункта, калі нам перадавалі «бронікі», да пункта, калі мы самі робім больш за 3 мільёны FPV-дронаў на год… Ад вожыкаў і ўмацаванняў на вуліцах Кіева да Курскай аперацыі і «Павуціння».

Гаворачы пра магчымыя перамовы, Зеленскі запэўніў, што Украіна не пойдзе на капітуляцыю.

«Безумоўна, мы ўсе хочам, каб вайна скончылася. Але ніхто не дазволіць, каб скончылася Украіна. Мы хочам міру. Моцнага, годнага, доўгага».

Ён падкрэсліў, што галоўнае для яго каманды — «не абнуліць усе гэтыя гады, не абясцэніць усю барацьбу». Любая дамова павінна быць прынята самімі ўкраінцамі.

Зеленскі канстатуе, што план Крамля цалкам праваліўся.

«Успамінаючы пачатак уварвання і гледзячы на сённяшні дзень, мы маем поўнае права сказаць: мы абаранілі незалежнасць, мы не прайгралі дзяржаўнасць, Пуцін не дасягнуў сваіх мэтаў. Не зламаў украінцаў, не перамог у гэтай вайне. Мы захавалі Украіну, і мы зробім усё, каб здабыць мір і справядлівасць», — сказаў Зяленскі.

Каментары3

  • Суповой пакетик
    24.02.2026
    Боже, помоги Украине.
  • Беларус
    24.02.2026
    Слава мужным Ваярам! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
  • Спадар
    24.02.2026
    СЛАВА УКРАІНЕ!ГЕРОЯМ СЛАВА!

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую9

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?20

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую9

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць