Грамадства6262

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»

Падчас інтэрв'ю выданню «Люстэрка» ў былога палітвязня Віктара Бабарыкі сярод іншага запыталіся пра ягонае жыццё за кратамі і стаўленне з боку адміністрацыі і супрацоўнікаў калоніі.

Виктор Бабарико во время интервью «Зеркалу». Берлин, Германия, 17 февраля 2026 года. Фото: lookby.media
Віктар Бабарыка падчас інтэрв'ю «Люстэрку». Берлін, Германія, 17 лютага 2026 года. Фота: lookby.media

— У красавіку 2023‑га з калоніі вы трапілі ў бальніцу, было вядома, што ў вас знайшлі вадкасць у лёгкіх. На прэс-канферэнцыі ў Чарнігаве вы сказалі, што не хочаце каментаваць тое, што здарылася, бо не памятаеце, як гэта адбылося. Цытата: «Ачнуўся, зламанае рабро, парванае лёгкае, двухбаковае запаленне лёгкіх і 23 швы ад рассячэння чэрапа». Вы цяпер у Германіі, у бяспецы. Можа, успомнілі ўжо нешта?

— Не. Як ужо сказаў, я прывык адказваць за свае словы. І калі мне, напрыклад, кажуць, што нехта злачынец, бо ён зрабіў гэта, я не ведаю, каб сцвярджаць факт: злачынец ён ці не.

Калі мне кажуць: па-іншаму гэтыя траўмы не маглі быць нанесеныя, акрамя як… Я кажу: я не ведаю, маглі быць яны быць нанесеныя ці не маглі. Гэта хай высвятляюць тыя, хто будзе падымаць маё медыцынскае дасье, у якім ёсць усё. Там апісана, я даваў паказанні. Таму абсалютна і цяпер, і тады — гэта не пытанне бяспекі. І пытанне, як усе кажуць: «Вось, ты маўчыш, бо ў закладніках сын». Не таму. Мне не было чаго казаць — я і маўчаў. Так і цяпер. Я не баяўся ні тады, ні цяпер.

Адзінае, што я магу сказаць у дадатак: мне проста сказалі, што вось, тое, што адбывалася — гэта вылічваўся мой бар’ер болю. Яны дакладна ведаюць, што чацвёра сутак бессані, холад — і я страчваю прытомнасць. Такіх выпадкаў было два. Адзін быў з лёгкімі траўмамі, і ён таксама зафіксаваны, але без наступстваў, то-бок толькі ранкі былі, а другі завяршыўся тым, чым завяршыўся.

— Раскажыце падрабязней пра выпадкі, калі вас трымалі без сну.

— Ну, гэта робіцца вельмі лёгка. Цябе змяшчаюць у ШІЗА ў камеру з чалавекам, назавём так, псіхічна неўраўнаважаным. У яго ўласцівасць: днём бесперапынна размаўляць. А днём у ШІЗА забаронена спаць, ляжаць. Ноччу ён пачынае ганяць д’ябла, які трэцім прыходзіць у тваю камеру. Адпаведна, д’ябал жа бегае па камеры, таму ён і табе не дае спаць. І гэта правакуе. Выхады два чаканыя: альбо ты можаш яго фізічна здушыць — і атрымліваеш адназначна, справядліва крымінальны артыкул, бо гэта выкарыстанне гвалту. Альбо ты мусіш усё ж нейкім чынам пазбегнуць правакацыйных дзеянняў.

— Ад вашых адвакатаў і палітвязняў, якія вызваліліся была інфармацыя пра тое, што ў калоніі вы працавалі ў цяжкіх умовах: то былі вымушаныя ў пякарні знаходзіцца пры высокіх тэмпературах, то вас пераводзілі працаваць на мароз.

— Першае месца працы — гэта была качагарка. Праўда, нядоўга. У дзень, калі я атрымаў пасведчанне качагара, мяне тут жа перавялі фармоўшчыкам у цэх. Фармоўшчык хлебабулачных вырабаў — так называлася прафесія. Чаму [перавялі]? Таму што качагарка выходзіла на двор, і я мог камунікаваць з людзьмі, і ўсім было цікава. Яны, вядома, потым адпраўляліся ў ШІЗА, але гэта была магчымасць камунікацыі. Таму перавялі туды [у пякарню]. А там так, не зусім былі вытрыманыя санітарныя нормы. Гэта было акурат лета, і тэмпература стаяла вельмі высокая, хоць яна не мусіла, па-мойму, перавышаць 27 градусаў. І адвакаты паднялі гэтую тэму. Вырашыць гэтую праблему не ўдалося. Але гэта было не самае [складанае].

А вось ужо потым… Гэта быў 2022 год, восень пасля пачатку вайны. Рэзка пагоршыліся ўмовы. Мяне перавялі на самую, я б сказаў так, не тое каб цяжкую, але, відаць, для здароўя не найлепшую працу — гэта выпальвальшчык драўнянага вугалю. А гэта дробнадысперсны пыл. У мяне праблемы з лёгкімі яшчэ пасля ліцейнага цэха, дзе я ў прыблізна такіх жа ўмовах працаваў. І тут, на жаль, [прагучала] адзіная фраза медыкаў, якая мяне трохі засмучае. Яны ўсе гэта ведалі, і было сказана наступнае: «Але ж непасрэдна вашаму жыццю гэта не пагражае?» З гэтым нельга было спрачацца, бо, працуючы там, я адразу, вядома, не мог памерці. Але гэта была адзіная фраза, і я лічу, што яна была сказаная вымушана. Да медыкаў у мяне адназначна няма ніякіх прэтэнзій у гэтым плане.

Але гэта было насамрэч нядоўга, бо потым пачаліся ШІЗА, ПКТ і ўся гэтая карусель. Таму я нядоўга там прапрацаваў. А ўжо далей усё маё жыццё цалкам праходзіла, як кажуць зэкі, пад дахам.

— Вы доўга былі ў рэжыме інкамунікада: не атрымлівалі лістоў і не маглі тэлефанаваць. Як гэта пачалося? Ці было нейкае тлумачэнне з боку адміністрацыі, чаму вам ніхто не піша?

— Не. Як я ўжо сказаў, са мной ніхто не размаўляў на гэтую тэму. Адказы былі стандартныя: «Ну, не пішуць. Мы ж не ведаем». Мае спробы выкарыстаць любыя механізмы, пачынаючы ад скаргаў, лістоў, пакуль [яны] у мяне былі… Фіксавалася ўсё вельмі проста: пакуль у мяне былі канверты і магчымасць пісаць, у мяне лісты забіралі — я пісаў кожны тыдзень сястры ці сябрам і заяву на сустрэчу з адвакатам. Іх забіраюць — і ўсё. Адзінае, што, трэба аддаць належнае, на маё пытанне: «Што я раблю няправільна?» ці «Што я мушу зрабіць правільна?» быў адказ: «Усё вы робіце правільна, усё вы робіце добра. Вы будзеце сядзець. І ўсё». І была яшчэ адна добрая фраза: «Не ўсё залежыць ад адміністрацыі калоніі». Я не ведаю, наколькі яна праўдзівая была, але мне такое таксама гаварылася.

— Як вы перажывалі досвед, калі ў вас не было магчымасці звязацца з блізкімі?

— З майго пункту гледжання, чаму быў абраны гэты рэжым [інкамунікада] — таму што псіхалагічна гэта самае цяжкае. Таму я вельмі прасіўся ў турму, і мне сказалі: «Не, не, не. У турме існуе магчымасць усё ж хоць нейкай камунікацыі».

— Растлумачце: у турму прасіліся — гэта што значыць?

— Я казаў: «Ну нельга пяць разоў запар прызначаць ПКТ такому злоснаму парушальніку. Дайце мне які-небудзь турэмны артыкул і адпраўце мяне ў турму. Раз я такі вось хуліган нядобры і злосна парушаю парадак, і не падпарадкоўваюся адміністрацыі». Гэта лагічна.

Але мне сказалі: «Не, у турме вам будзе лепш». І таму мяне туды не адпраўлялі. Не ведаю, чыя гэта ініцыятыва.

Перажываць гэта няпроста. Ну вось як таксама кажуць: гэта было псіхалагічнае катаванне. Я не ведаю яго крытэраў. Таму калі мяне спытаюць: «Цябе катавалі?» — то я скажу: «Я не ведаю». Фізічна мяне не катавалі. У КДБ мне сказалі: «Вы ж ведаеце, Віктар Дзмітрыевіч, што фізічныя катаванні ў нас забароненыя?» Я сказаў: «Мяркуючы з вашага тону, вы пра гэта вельмі моцна шкадуеце».

Каментары62

  • Я
    25.02.2026
    -Цябе знясільнічалі?
    -Ня ведаю! Але было вельмі прыемна...
    І дзержа ўсіх беларусаў за дуракоў...
  • М
    25.02.2026
    Чый Крым ? - ня ведаю
    Лукашэнка дыктатар ? - ня ведаю
  • Кшталту таго
    25.02.2026
    Я, пытанне Мелказерава Пазьняку, - а чаму вас тады КДБ не пасадзiла разам з астатнiмi? - А я не ведаю".

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране22

Светабнаўляецца22

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

На дзяржаўным тэлебачанні прагучала «Купалінка» — яе выканаў сербскі іераманах, які шмат гадоў жыве ў Беларусі1

У Польшчы арыштавалі групу тэлефонных махляроў. Сярод іх былі і беларусы

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі54

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране22

Светабнаўляецца22

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць