Свет

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Былога галоўнага рэдактара выдання Readovka Аляксея Кастылёва абвінавацілі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Ён быў затрыманы 25 лютага, паведамілі РБК два крыніцы ў праваахоўных органах.

Следства просіць арыштаваць Кастылёва на два месяцы.

Восенню 2024 года Кастылёў трапіў у аўтамабільную аварыю. Ён атрымаў шматлікія траўмы і ўпаў у кому. У жніўні 2025 года Readovka перайшла пад кантроль блізкага да адміністрацыі прэзідэнта Расіі палітолага Андрэя Ткачэнкі. Сам Кастылёў нейкі час гэта адмаўляў.

Readovka спачатку была заснавана ў 2011 годзе ў Смаленску як старонка ў VK. У 2014 годзе яго ўладальнік стварыў сайт Readovka, які на той момант спецыялізаваўся на рэгіянальных навінах. У 2017 годзе з’явіўся федэральны сайт, што асвятляе падзеі ў Расіі і свеце.

З 2022 года падрабязна асвятляе вайну ва Украіне. Былі запушчаныя пляцоўкі ў Данецку і Херсоне. Таксама ў сакавіку 2022 года каманда Readovka стварыла новы канал у Telegram — «Тлумачыць Readovka», дзе эксперты выдання каротка адказваюць на пытанні пра тое, што адбываецца цяпер, у тым ліку ва Украіне і ў свеце ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»28

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць