Спорт

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Паўабаронца футбольнага клуба «Маладзечна» з першай лігі Ясін Бара падзяліўся ўражаннямі ад надвор’я ў міжсезонне, паведамляе «Беларускі футбол».

 

— Цяперашняе міжсезонне — адное з самых халодных за апошнія гады. Нават мы самі не чакалі такога надвор’я. Як вы перажываеце беларускую зіму?

— Для мяне гэта ўвогуле нейкі шок. Я ўпершыню бачу -30°С зімой — нават не ведаў, што такое бывае.

Для мяне гэта вельмі цяжка. Хапае хвіліны, каб дайсці пешшу куды-небудзь, і ўсё твар і пальцы замярзаюць. Добра, што ў нас у «Маладзечне» добрыя ўмовы, мы трэніруемся на закрытым манежы. Гэта вельмі вялікі плюс.

Першую таварыскую гульню было вельмі цяжка пачынаць. Усё замярзае ў мяне — твар, пальцы, вочы таксама замярзаюць. Зразумела, што трэба звыкаць, але для мяне гэта асабліва няпроста.

Я надзяваю два камплекты тэрмабялізны, шапку — усё, што ёсць, каб сагравацца. Некаторыя партнёры жартуюць, але па-добраму. Кажуць: «Ну што ты думаў? Гэта ж Беларусь!». Цяпер я гэта добра разумею (смяецца), — сказаў Бара.

Ясін Бара ў Беларусі гуляе ўжо некалькі гадоў. Выступаў за «Мёры», дзе часам зімой фіксуюцца блізкія да мінімуму тэмпературы ў Беларусі, «МЛ Віцебск», «Астравец». Перайшоў у «Маладзечна» ўзімку. Але гэта зіма самая халодная з 2016 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах2

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну16

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах2

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць