Праз збой, які закрануў электразарадкі, узніклі праблемы з набыццём квіткоў на аўтобусы
Кампанія Infobus паведаміла, што пошук і купля квіткоў у яе часова недаступныя, піша Devby.io.

«Вымушаныя паведаміць, што паводле інфармацыі ад кампаніі МТС, у выніку аварыйнай сітуацыі на абсталяванні воблачнай платформы Huawei адбыўся часовы збой у працы сэрвісу INFOBUS.BY», — гаворыцца ў пасце перавозчыка ў сацсетках.
Спецыялісты ўжо ўсё рамантуюць.
«Паколькі няма сувязі з серверам BY, продажы на еўрапейскім сайце ўсіх рэйсаў, звязаных з РБ, адключаныя», — патлумачыла кампанія на пытанне аб тым, ці можна купіць квіткі з дамена eu.
Збой, які закрануў сетку станцый сілкавання Malanka, доўжыцца ўжо шмат гадзін.
«З ночы не магу купіць квіток праз «Інфабус». Цяпер прыйдзецца ехаць на аўтавакзал і стаяць у чарзе», — напісаў адзін з чытачоў tochka.by.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары