Грамадства55

Памёр Алесь Астраўцоў

Жыццё пісьменніка і рэдактара часопіса «Jazz-Квадрат» скончылася ў 60 гадоў.

Алесь Астраўцоў. Фота з ягонай старонкі ў фэйсбуку

Алесь Астраўцоў, паводле адукацыі інжынер, браў удзел у беларускім нацыянальным і дэмакратычным руху яшчэ з познесавецкіх часоў. Пасля заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута нейкі час працаваў інжынерам на заводзе, а ў 1990‑я трапіў на працу ў Музей Максіма Багдановіча, які тады ўзначальваў цяперашні нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

Інжынер Алесь Астраўцоў разам з тагачасным дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алесем Бяляцкім вешаюць сцяг на балконе музея, 24 сакавіка 1991 года. Аўтар фота — Сяргей Чырык

Таксама ён вядомы як шэф-рэдактар часопіса «Jazz-Квадрат», які выходзіў у Мінску ў папяровай версіі з 1997 да 2009 года (а потым з’явіўся і ў інтэрнэце). На працягу шэрагу гадоў часопіс быў адзіным рускамоўным часопісам джазавай тэматыкі.

Таксама Алесь Астраўцоў займаўся літаратурнай творчасцю. Найбольш вядомы ягоны твор — раман «Сула».

Сярод іншага ён пераклаў з польскай на беларускую мову знакаміты раман Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі».

Апошнія гады Астраўцоў жыў у Лідзе. А сёння з ім развіталіся ў мінскім крэматорыі.

Каментары5

  • Iмя
    04.03.2026
    R.I.P
  • Час
    04.03.2026
    Нябеснага У́ладарання...
  • Отец Засандалий
    04.03.2026
    XXX, да.

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць