Грамадства11

Галоўны ідэолаг расказаў, ці будуць у Беларусі забараняць дзецям і падлеткам карыстацца сацсеткамі

У Беларусі пакуль не плануюць уводзіць узроставыя абмежаванні на карыстанне сацыяльнымі сеткамі для дзяцей і падлеткаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў, адказваючы на пытанні журналістаў падчас калегіі Міністэрства інфармацыі, піша БелТА.

Уладзімір Пярцоў

Паводле слоў чыноўніка, гаворка ідзе не пра блакаванне сацсетак для падлеткаў 15—16 гадоў, а ўвогуле пра магчымасць узроставых цэнзаў, якія ўжо дзейнічаюць у некаторых краінах. Ён адзначыў, што сацыяльныя сеткі ўсё мацней уплываюць на моладзь, якая з узростам не набывае звычкі чытаць друкаваныя выданні і застаецца ў лічбавым асяроддзі.

Разам з тым Пярцоў падкрэсліў, што на гэты момант прымаць рэгуляцыйныя рашэнні аб узроставых абмежаваннях у Беларусі не плануецца.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў краіне пакуль няма эфектыўных механізмаў праверкі ўзросту карыстальнікаў. Складана дакладна вызначыць, хто менавіта заходзіць у сацсетку пад пэўным нікам.

Пры гэтым адзначаецца, што праз гульнявыя платформы і сацыяльныя сеткі ўжо назіраюцца спробы ўплыву на моладзь. Паводле слоў Уладзіміра Пярцова, некаторыя платформы могуць збіраць персанальныя даныя, у тым ліку запытваць сканы або фота дакументаў, каб ідэнтыфікаваць карыстальнікаў і адсочваць іх актыўнасць у інтэрнэце.

Пярцоў таксама адзначыў, што лічбавая прастора хутка змяняецца: трансфармуюцца папулярныя платформы, змяняецца медыяландшафт. Якія крокі варта рабіць у адказ на гэтыя працэсы, пакуль застаецца для рэгулятараў адкрытым пытаннем.

Каментары1

  • Ёсік
    04.03.2026
    А яшчэ можна адразу дзяцей забіраць у бацькоў, і выхоўваць іх для прыгожага існаваньня сямейкі на чале з дырэктарам саўгаса. Сабе забараніце, дурні недаробленыя.

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі11

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

Кітайскі авіялайнер упершыню выканаў міжнародны рэйс, кінуўшы выклік Boeing і Airbus9

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

«Шукаць сэнс ёсць». Як ідуць пошукі зніклых у Кыргызстане альпіністаў

Каб не адключаць сваю АЭС, у Венгрыі тэрмінова мяняюць дно Дуная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі11

У Севастопалі ўзарвалі мужчыну. Імаверна, гэта былы камандзір украінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць