Грамадства88

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы

Будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея ў сталіцы на вул. Арлоўскай ідзе апераджальнымі тэмпамі, піша «Мінск-Навіны».

— Будаўніча-мантажныя работы на гэтым аб’екце ў цэлым ужо выкананы на 80%, — расказаў начальнік участка СУ-7 «Будтрэста № 4» Дзмітрый Харытонаў. — Цалкам выведзены канструкцыі будынка: на паўднёвай частцы — чатыры паверхі, на паўночнай — пяць. Практычна гатовы дах першага слоя; з 6 900 кв. м засталося пакласці ўсяго 900 квадратаў гідраізаляцыі.

Як адзначыў Харытонаў, прыкладна на 60% плошчаў фасада выканана абліцоўка керамагранітам.

— Цяпер займаемся яго ўцяпленнем, завершана больш за палову. На аб’екце ўжо выкарыстана каля 30 тысяч куб. м бетону, убіта 890 паляў, — расказаў суразмоўца.

Унутры музея амаль закончана тынкоўка паверхняў.

— У экспазіцыйных залах уладкоўваюцца двухслойныя гіпсакардонныя перагародкі з профілем і ўцяпляльнікам; у залах на 1— 4‑м паверхах будаўнікі заліваюць і шліфуюць палімерныя падлогі. Ужо прыступілі да аздобных работ: на другім і трэцім паверхах пліткай з керамаграніту абліцоўваюцца падлогі і санвузлы. Вядуцца і малярныя работы, — дадаў Харытонаў. — У залах ствараюцца сучасныя архітэктурныя кампазіцыі з ляпніны, каменю, пліткі і іншых матэрыялаў. У будынку мантуюцца вельмі складаныя падвесныя столі; у фае яны трохузроўневыя.

Акрамя падраздзяленняў генпадрадчыка «Будтрэста № 4», на аб’екце задзейнічаныя работнікі 23 субпадрадных арганізацый.

— Па добраўпарадкаванні пракладваюцца знешнія сеткі. Застаўся невялікі ўчастак водаправода і ліўневай каналізацыі, астатняе ўсё зроблена. У бліжэйшы час таксама плануецца завяршыць злучэнне галоўнага ўвахода з вуліцы Арлоўскай з паркавай зонай. Праблем з забеспячэннем аб’екта будаўнічымі матэрыяламі, тэхнікай і абсталяваннем няма. Графікі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея, якое пачалося ў лютым мінулага года, выконваюцца. Нарматыўны тэрмін — 24 месяцы; ідзём апераджальнымі тэмпамі, і, думаю, восенню будаўнікі завершаць тут сваю працу, — сказаў Харытонаў.

Каментары8

  • ваван
    04.03.2026
    любой музей в рб это имитация. Экспонаты есть либо копии либо второй сорт, или несут такую идиологическую нагрузку что МОСКВА их специально отдала...
  • %
    04.03.2026
    Пытаньне толькі ў тым колькі там будзе той самай гісторыі, і увогуле чыей гісторіі
  • Ёсік
    04.03.2026
    Ніякі гэта не музэй, шэраговая рэзідэнцыя лукашэнкі. На адкрыцьцё павязуць, ці сам дойдзе праз Арлоўку, як калісьці ў Нацбанк ішоў па прасьпекце.

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні55

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць