Гісторыя99

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 года ў Менску была прынята Другая Устаўная грамата. Праз два тыдні, 25 сакавіка, была абвешчана незалежнасць БНР.

Чальцы Народнага Сакратарыята. Сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка (старшыня НС), Васіль Захарка; стаяць — Аркадзь Смоліч, Пётр Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц.

108 гадоў таму, 9 сакавіка 1918 года, у акупаваным кайзераўскімі войскамі Менску была абвешчана Другая Устаўная грамата.

За тыдзень да гэтага паміж немцамі і бальшавікамі быў заключаны Брэсцкі мір. За немцамі заставалася паўночна-заходняя частка Беларусі, а бальшавікі мусілі атрымаць цэнтральную і ўсходнюю Беларусь. Апроч таго, немцы паабяцалі бальшавікам не прызнаваць ніякіх дзяржаў на акупаваных тэрыторыях, якія пасля 3 сакавіка 1918 г. абвясцілі пра сваю незалежнасць. Народны Сакратарыят і Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда нямецкія ўлады, што сядзелі ў Мінску, таксама не прызнавалі.

У гэтых умовах беларускія дзеячы пайшлі на абвяшчэнне Другой Устаўной Граматы. Першая грамата была апублікавана 21 лютага

Тэкст Другой граматы складаўся з васьмі пунктаў. У межах рассялення беларускага народа абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка. Часова заканадаўчую ўладу ў БНР брала на сябе Рада І Усебеларускага З'езда.

Абвяшчаліся правы і вольнасці грамадзянаў і народаў Беларусі: свабода слова‚ друку‚ сходаў. Была скасаваная прыватная ўласнасць на зямлю, устаноўлена працягласць рабочага дня 8 гадзінаў, абвяшчалася роўнасць усіх моваў і права ўсіх народаў на аўтаномію.

18 сакавіка Рада Усебеларускага з’езда была перайменаваная ў Раду БНР, 23 сакавіка ў яе склад была ўключана Віленская Беларуская Рада, а 25 сакавіка (гэта быў панядзелак) была прынята Трэцяя Устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць БНР.

Каментары9

  • .
    09.03.2026
    Тое, што заставалася за немцамі не называлася Руссю. На Русь немцы не прэтэндавалі.
  • Не срослось
    09.03.2026
    Только провозглашена. Отстоять власть перед большевикаии они не сумели. Почему? А белорусский национализм и тогда был тотально слабый. Крестьянство не пошло за ними. А в городах белорусов было мало. В Украине все было сильнее. Но и там не срослось. Проиграли УНР большевикам.
  • историк
    09.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць