Грамадства44

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў

Цэнтральны апарат Следчага камітэту Беларусі замовіў у канцы 2025 году 20 мужчынскіх наручных механічных гадзіннікаў у падарункавай упакоўцы за 48 480 рублёў (каля 16 тысяч даляраў), ці 2424 рублі за адзінку, што складае прыкладна 800 даляраў, піша «Свабода». 

Гэта вынікае з дадзеных тэндару, праведзенага на сайце дзяржаўных закупаў. Крыніца фінансавання — дзяржаўны бюджэт. У дакумэнтах закупкі не ўдакладняецца, каму прызначаныя гэтыя каштоўныя гадзіннікі.

Пры гэтым іх цана амаль роўная сярэдняму заробку ў Беларусі за 2025 год, які, згодна са звесткамі Дзяржаўнага статыстычнага камітэту, складаў 2693 рублі.

Дамову на выраб такіх гадзіннікаў паводле адмысловай замовы Следчы камітэт падпісаў з Менскім гадзіннікавым заводам «Луч» 13 лістапада, а паставіць іх мелі да 22 снежня 2025 году.

У заяўцы на закупку пазначана, што гадзіннікі павінны быць мужчынскія з механізмам «Луч 2616М». У дужках гэтая мадэль расшыфраваная як швейцарскі механізм SW200-1A.

Сярод іншых патрабаванняў — раменьчык з натуральнай скуры, сапфіравае шкло з антыблікам з пярэдняга боку, задняя накрыўка корпусу з мінеральнага шкла, наяўнасць календара. Да гадзінніка павінна быць вырабленая падарункавая драўляная ўпакоўка з гравіраваннем.

У размове з Свабодай былы супрацоўнік заводу «Луч» пацвердзіў, што такое апісанне гадзінніка падыходзіць пад параметры прэміяльнай калекцыі заводу пад назвай «Сірыюс». Як адзначыў суразмоўца, гэта найдаражэйшыя гадзіннікі прадпрыемства.

«Калі я там працаваў, яны менш каштавалі, здаецца, каля 400 даляраў, але цяпер на ўсё цэны падняліся. Гэтая мадэль цалкам з Кітаю прыходзіць, там швейцарскі механізм, а на «Лучы» толькі зборка», — сказаў суразмоўца.

І сапраўды, на афіцыйным сайце «Луча» можна знайсці некалькі варыянтаў гадзіннікаў з калекцыі «Сірыюс», цана якіх акурат каля 800 даляраў.

Як адзначыў былы супрацоўнік заводу «Луч», дзяржаўныя органы мелі завядзёнку замаўляць такія гадзіннікі і раней, але калекцыю «Сірыюс» замаўлялі звычайна толькі «найвышэйшаму кіраўніцтву».

«Калі нехта раней замаўляў для супрацоўнікаў партыю звычайных гадзіннікаў, часам у якасці сувеніраў прасілі яшчэ асобна для кіраўніцтва найдаражэйшыя, і менавіта вось гэтую калекцыю ў тым ліку завод ім прапаноўваў».

Гэта не адзіны выпадак куплі сувеніраў цэнтральным апаратам Следчага камітэта. На сайце дзяржаўных закупаў ёсць некалькі падобных тэндараў, з якіх вынікае, што за мінулы год для патрэбаў гэтага дзяржаўнага органу за бюджэтныя сродкі набылі каля 168 наручных сувенірных гадзіннікаў на суму прыкладна 161 тысяча рублёў, або амаль 53 тысячы даляраў.

Каментары4

  • Мамкин часовщик
    10.03.2026
    В этой истории интересен даже не сам факт дорогостоящей покупки. А то, что колхозный менталитет никуда не делся, и были приобретены китайские реплики под ацечэственным брэндом по цене собранных в Швейцарии американских механических Hamilton, которые у нас в магазине столько стоят. Что ожидать от каранных, в столице которых половина населения до сих пор на базарах шапки с застежкой на затылкн покупает. Дирэуня долбанная.
  • Доўбля
    10.03.2026
    Мамкин часовщик, а что за шапки с застежками на затылках?
  • 1
    11.03.2026
    Ахринец, Луч за 800 баксов! Вось дзе пральня и падмазали разам...

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць