Усяго патроху

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

А 22‑гадовая зорка серыяла «Вельмі дзіўныя справы» стала самай маладой актрысай у гісторыі рэйтынга Forbes.

Адам Сэндлер. Фота: Richard Shotwell / Invision / AP

Самы высокааплатны акцёр мінулага года па падліках Forbes — Адам Сэндлер. Ён зарабіў 48 мільёнаў даляраў (пасля выплаты ганарараў свайму агенту і менеджару).

У яго заключаны доўгатэрміновы кантракт з Netflix. У 2025 годзе Сэндлер выступіў прадзюсарам і зняўся ў фільме «Шчасліўчык Гілмар 2», а таксама сыграў галоўную ролю ў фільме Netflix «Джэй Кэлі», атрымаўшы намінацыю на прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана.

Далей у рэйтынгу ідзе Том Круз з 46 мільёнамі даляраў за год. На экраны з ім выйшаў баевік «Місія невыканальная: Фінальная расплата» (восьмая частка гэтай серыі фільмаў).

На трэцім месцы Марк Уолберг ($44 мільёны), на чацвёртым — Скарлет Ёхансан ($43 мільёны), на пятым — Брэд Піт ($41 мільён).

У топ-10 увайшлі таксама акцёры Дэнзел Вашынгтон ($38 мільёнаў), Джэк Блэк ($28 мільёнаў), Джэйсан Мамоа ($28 мільёнаў), Дэніэл Крэйг ($27 мільёнаў) і Мілі Бобі Браўн ($26 мільёнаў).

Мілі Бобі Браўн. Фота: Scott A Garfitt / Invision / AP

Браўн, 22‑гадовая зорка серыяла Netflix «Вельмі дзіўныя справы» (Stranger Things), стала самай маладой актрысай у гісторыі рэйтынга Forbes.

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

На выхадзе з метро ў цэнтры Мінска адвалілася частка столі ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць