Грамадства33

Даўгінаўскі тракт пашыраць

Распрацаваны праект пашырэння ўчастка Даўгінаўскага тракта ў Мінску ад завулка Чарвякова ў бок Старавіленскага тракта. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Валерый Вараніцкі, пішуць Мінск-навіны.

— Распрацаваны адпаведны праект. Мы падзялілі яго на тры этапы. Зараз прыступілі да першага: пераносіцца разваротнае кола трамваяў. Да канца года яго завершым і паралельна будзем працаваць над другім і трэцім этапамі. У планах — правесці рэканструкцыю гэтага ўчастка вулічна-дарожнай сеткі да канца наступнага года, — адзначыў Вараніцкі.

У гэтай жа частцы раёна ідуць пашырэнне і рэканструкцыя вуліцы Карастаянавай з працягам яе да МКАД. Адзін участак ужо ўведзены ў эксплуатацыю. Усе работы плануецца завяршыць у наступным годзе. Гэтыя меры здымуць транспартную нагрузку з напрамку ў бок мікрараёна Паўночны.

— Акрамя таго, актыўнымі тэмпамі ў горадзе вядзецца будаўніцтва метро (у прыватнасці, станцыі трэцяй лініі на плошчы Бангалор, каля парку Дружбы народаў). Зараз праектуецца чацвёртая ветка, прадугледжваецца будаўніцтва дзвюх станцый на вуліцы Арлоўскай. З улікам рэканструкцыі Даўгінаўскага тракта людзям будзе зручна дабірацца да метро, — дадаў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

Каментары3

  • Шта?...
    08.05.2026
    Распрацаваны праект пашырэння ўчастка Даўгінаўскага тракта ў Мінску ад завулка Чарвякова ў бок Старавіленскага тракта...

    Долгиновский тракт идёт мимо переулка Червякова до ул.Орловской!
    Вы там передайте этому чинуше, чтобы карту, лапоть, купил!
  • .
    08.05.2026
    Яны хутчэй пашыраюць Старавіленскі тракт ад трамвайнага кальца да Даўгінаўскага ў месцы завулка Чарвякова.
    І сам Даўгінаўскі далей у бок Навінак.

    Працы ўжо ідуць.

    Раней накруцілі з трактамі, забудавалі гістарычныя напрамкі. Зараз спрабуюць прабіць ізноў, не заўсёды на старых месцах.
  • Filipp
    08.05.2026
    Добрая навіна!

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць