Грамадства88

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з кантрабанднымі метэазондамі, якія на фоне напружання адносін паміж афіцыйным Мінскам і Вільняй сталі часта залятаць у Літву. Віленскі аэрапорт не раз закрываўся з гэтай прычыны.

Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пра аперацыю па затрыманні зламыснікаў, якія нібыта займаліся незаконнай дастаўкай цыгарэт за мяжу, піша БелТА.

«Міністр Кубракоў мне даклаў пра завяршэнне аперацыі. Яны затрымалі пяць нашых беларускіх кантрабандыстаў проста на мяжы. Нашы знялі дом пусты — у кагосьці з сваякоў купілі, заплацілі нейкія капейкі.

У гэтым доме — пачкі цыгарэт, балон, якім запраўлялі, зонды… Усё для перакідвання. Міліцыя іх затрымала. Бандыты, яны былі асуджаныя не адзін раз. Сапраўдныя бандзюганы», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што метэазонды наўрад ці могуць паралізаваць працу аэрапортаў.

«Узляцеў самалёт, чыста ўзляцеў. Відаць жа, што шарыкаў няма на ўзлётнай паласе. Узляцеў, і ён высока — 10—11 км. А там шарыкі не лётаюць», — сказаў ён.

Каментары8

  • кіно
    20.03.2026
    ваеннае, пра грыбы..
  • Гы :)
    20.03.2026
    І ўсе яны сядзяць у гэтым кабінеце.
  • Дрынька
    20.03.2026
    "Я ж і сам лётчык, ведаю пра што кажу"

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць