Грамадства1010

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона

Каля другой ночы яго чулі ў розных раёнах Мінска, а бліжэй да трэцяй ночы — на Віцебшчыне.

Ілюстрацыйны здымак

Ранкам 23 сакавіка жыхары розных гарадоў Беларусі пачалі масава пісаць у Трэдс пра дзіўны гук у небе, які яны чулі ноччу. Першымі пра гэта загаварылі мінчукі, але хутка ў сацсетках пачалі адгукацца людзі з іншых месцаў.

Многія адзначаюць, што прачнуліся каля другой-трэцяй гадзіны ночы.

@nashaniva Ноччу ў Мінску людзей разбудзіў незвычайны гук. Што гэта было? #Мчсбеларуси #беларусьновости #минск #минсксейчас #новостибеларуси ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

Мінчукі пішуць, што дзіўны гук чулі ў раёне Каменнай Горкі, Глебкі, Кунцаўшчыны, Уручча, Лябяжага, Акадэміі навук, парка Чалюскінцаў, Камароўкі, Багдановіча і Веры Харужай. Часцей за ўсё называўся час каля другой ночы.

Адна з мінчанак пісала: «Сёння ноччу прачнулася ад гуку беспілотніка за акном. Каменная Горка, хто яшчэ чуў?»

Іншая ўдакладняла: «У 2:01 ляцеў над домам на Глебкі». Яшчэ адна жанчына дадала: «Цэнтральны раён, вельмі гучны і нарастаючы гук».

Хтосьці пісаў больш эмацыйна: 

«Я наўпрост падарвалася ў 2:00 на парку Чалюскінцаў, здавалася проста каля акна».

«Акадэмія навук. Думала, што ўжо трэба хавацца ў бамбасховішча».

«Вуліца Кунцаўшчына. 02:19. Чулі, сабака разбудзіў нас. Вельмі афігелі», — адзначылі ў каментарах.

Некаторыя каментатары ўпэўненыя, што гэта дакладна не верталёт і не самалёт. «Цэнтральны раён, 2 гадзіны ночы. Ніколі такога гуку не чула раней. Дакладна не мапед, і не верталёт, і не самалёт», — напісала адна з карыстальніц.

Іншая дадавала: «Гэта не верталёт і не матацыкл. Каты таксама ўсе паднялі галовы і здранцвелі, прыслухоўваючыся».

Былі і тыя, хто спрабаваў знайсці больш побытавае тлумачэнне. У сацсетках з’явілася версія, што над Мінскам уначы лётаў верталёт МНС. Раней «Мінскэнерга» паведамляла, што ў сталіцы з 11 сакавіка па 5 красавіка авіяцыя МНС будзе дапамагаць спецыялістам «Мінскіх цеплавых сетак» шукаць пашкоджанні труб, ізаляцыі і затапленні камер.

Адна з карыстальніц напісала: «Над Інстытутам культуры ўжо дзякуй богу адлятаў. З 3 ночы кружыў гэты верталёт. Павольна, нізка, нудна. Уначы. Сканіраванне цеплатрас, кожны год так».

Але ў каментарах шмат хто пісаў, што гук усё ж не падобны. Да таго ж пра падобныя гукі паведамлялі і з іншых гарадоў Беларусі.

Напрыклад, з Оршы прыйшло вельмі канкрэтнае апісанне: «У оршы таксама былі гукі, з 2:30 да 3 дакладна. Думаў верталёт ляціць, альбо мне падалося. Але амаль уся Беларусь піша, значыць, не падалося. Кажуць, што гэта гукі беспілотніка».

У Магілёве таксама пісалі пра начны гук. У адным з каментароў сказана: «Магілёў, было чуваць, каля 1:40 ночы і крыху страшна».

У каментарах з Баранавічаў сцвярджаюць: «У Баранавічах падарвалася, ляцеў знішчальнік ці хто з такім гукам, што думала ўсё, у наш дом…. Ужо развіталася з усімі. Вельмі гучна было».

«Наша Ніва» спрабавала датэлефанавацца ў прыёмныя службаў МНС у Мінску, але на момант публікацыі зрабіць гэта не ўдалося.

Каментары10

  • 123
    23.03.2026
    Александр, Будете банкам с огурцами из сбивать?
  • Григорьевич
    23.03.2026
    Александр, почему они российские?
    Сегодня ночью дроны прилетали в Питер. Если во втором часу они были над Минском, а в третьем их слышали на Витебщине, то простая логика говорит, что они могут быть не российским...
  • *
    23.03.2026
    Это вертолеты МЧС летают, проводят ночную аэросъемку тепловых сетей столицы. Мониторинг с высоты 500-600 метров для выявления тепловых аномалий (повреждений трубопроводов) с помощью специального оборудования. Так во всяком случает объявлено было официально , будут летать с 11 марта по 5 апреля. Источник - Тochka.by, SB.by (Беларусь сегодня), Minsknews.by. Не истерите.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію59

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць