Здарэнні33

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну

Гісторыя, якая пачалася з сямейнай сваркі і алкаголю, скончылася крымінальнай справай аб незаконным пазбаўленні волі. Суд Пінскага раёна вынес прысуд.

Здарэнне адбылося мінулай восенню. Абвінавачаны піў спіртное з сябрамі за горадам, калі яму патэлефанавала суседка па інтэрнаце і паведаміла, што ў пакоі яго жонкі знаходзіцца невядомы мужчына. Раз’юшаны хлопец разам з трыма знаёмымі, сярод якіх быў 17‑гадовы падлетак, тэрмінова накіраваўся туды.

Каб выманіць саперніка, кампанія пайшла на хітрасць: падлетак пастукаў у дзверы і папрасіў мужчыну выйсці ў калідор. Там на яго накінуліся астатнія, збілі і сілай запіхалі ў багажнік аўтамабіля.

Падчас нападу злачынцы пагражалі вывезці яго ў лес, каб той «капаў сабе магілу». Мужчына паспеў патэлефанаваць у міліцыю з багажніка, але ў яго хутка адабралі тэлефон.

Выкрадальнікі некалькі разоў спыняліся па дарозе і працягвалі збіваць і запалохваць мужчыну, пагражаючы прывязаць яго да дрэва. У рэшце рэшт ахвяру адпусцілі, запатрабаваўшы нікому не паведамляць пра гэта.

Суд прызнаў усіх чацвярых вінаватымі ў незаконным пазбаўленні волі па ч. 1 арт. 183 Крымінальнага кодэкса.

Трое дарослых фігурантаў атрымалі рэальныя тэрміны — ад 1 года да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Непаўналетні саўдзельнік асуджаны да 1,5 года хатняй хіміі.

Каментары3

  • Рэпосты ж не рабілі
    24.03.2026
    Збіццё, выкраданне, пагрозы забойствам і як вынік: ад 1 года да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі - гэта наогул сур'ёзна? Мэта, каб яны хутчэй павярнуліся і ўжо некага забілі?
  • Filipp
    24.03.2026
    "Каб выманіць саперніка, кампанія пайшла на хітрасць: падлетак пастукаў у дзверы і папрасіў мужчыну выйсці ў калідор. Там на яго накінуліся астатнія, збілі і сілай запіхалі ў багажнік аўтамабіля."©
    Якія ж яны вар'яты! Замест таго, каб вывозіць такую жонку ў лес, дакапаліся да чарговага палюбоўніка.
  • Феминист
    24.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

«5 гадоў як у коме». Стэфановіч — пра жахі магілёўскай турмы, цынізм следства і сваё нечаканае вызваленне1

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»1

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец1

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць