Грамадства22

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе

Ідзе абмеркаванне дат і фармату

Святлана Ціханоўская і Алена і Уладзімір Зяленскія ў Вільні 25 студзеня, фота Офіс Святланы Ціханоўскай

Візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца «ў хуткім часе», заявіў «Позірку» яе дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

На пытанне, чаму пакуль не адбыўся візіт, які, як шырока меркавалася, меўся прыпасці на Дзень Волі (25 сакавіка), суразмоўца адзначыў, што «не было нейкай зафіксаванай даты».

@nashaniva Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі #дзеньволі #25сакавіка #жывебеларусь #бчб #беларусь ♬ New Home - Frozen Silence

«Ідзе працэс вызначэння календароў мерапрыемстваў, дат візіту. Плюс гэта Украіна, мы мусім паведаміць [пра візіт], калі будзе бяспечна. Гэты візіт адбудзецца ў хуткім часе. Гэта не быў перанос візіту — ідзе абмеркаванне дат і фармату», — сказаў ён.

Кажучы пра тое, якая частка парадку дня будучага візіту ўжо ўзгодненая, Кучынскі адказаў, што яшчэ «падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам]Зяленскім» сёлета ў студзені ў Вільні абмяркоўваўся «адзін з вельмі важных элементаў — прызначэнне спецыяльнага пасланніка па працы з дэмакратычнай Беларуссю, беларускімі дэмсіламі».

«Я думаю, што гэта будзе адным з найбольш важных элементаў, — заявіў дарадца палітыка. — Каб быў чалавек, прафесіянал, які будзе працаваць з беларускімі дэмсіламі, а таксама іншымі нашымі замежнымі партнёрамі. Бо такія спецпрадсаўнікі ўжо ёсць амаль у 20 краінах».

«Зараз мы размаўляем з нашымі партнёрамі, працуе наша місія [ва Украіне] і яе кіраўніца Святлана Шаціліна, збіраем максімальна інфармацыю ад беларусаў ва Украіне. Галоўнае пытанне, з якім мы рыхтуемся да гэтага візіту, збіраемся прыехаць у Кіеў, — як мы можам больш дапамагчы Украіне. Таму што ад Украіны ў тым ліку залежыць і будучыня Беларусі, і будучыня Літвы, Польшы, усяго рэгіёна. Таму вельмі вялікая задача, безумоўна, як мага больш дапамагаць Украіне. На кожнай міжнароднай сустрэчы Святлана Ціханоўская падкрэслівае важнасць максімальнай падтрымкі Украіны», — падкрэсліў суразмоўца.

У інтэрв’ю «Еўрапейскай праўдзе», апублікаваным 20 сакавіка, Ціханоўская выказала спадзеў на тое, што ў яе атрымаецца сустрэць ва Украіне Дзень Волі — народнае нацыянальнае свята беларусаў, якое рэжым не вітае». Раней яна меркавала, што візіт можа адбыцца напрыканцы лютага — на пачатку сакавіка.

Каментары2

  • Помнім усё
    26.03.2026
    суразмоўца адзначыў, што «не было нейкай зафіксаванай даты»./
    Як не было зафіксаванай даты? Была. Усе смі пісалі канкрэтную дату: 24 лютага. Потым канкрэтную дату: 25 сакавіка.
    Ад офіса абвяржэнняў не паступала за гэтыя 2 ці 3 месяцы.
  • .
    26.03.2026
    Да к черту даты, Зеленскому сейчас точно есть чем заняться и без наших проблем. Поздравил 25-го - молодец. Признал Георгиевну - молодец. Уже неплохо, хоть и много времени понадобилось. Встретятся в Киеве - будет отлично.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць