Грамадства1010

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі

Яна абураная тым, што яе сын, Максім Зязюльчык, які ўдзельнічаў у «СВА» на баку Расіі і мае ўзнагароды, быў арыштаваны ў Беларусі, калі прыехаў аднаўляць дакументы, а ў калоніі яго «штучна зрабілі злосным парушальнікам».

Пра ўраджэнца Рудзенска Максіма Зязюльчыка, які пасля вяртання з украінскага палону быў асуджаны ў Беларусі, стала вядома ў мінулым годзе. Цяпер яго маці расказала падрабязнасці, звярнуў увагу канал «Витебск, я гуляю!»

Ала Рысевец, маці Максіма Зязюльчыка, запісала відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць аб справядлівасці і фактычна спрабуе дамагчыся для сына магчымасці падаць прашэнне аб памілаванні.

З яе слоў вынікае, што зараз зрабіць гэта амаль немагчыма: паводле яе версіі, у калоніі Максіма штучна зрабілі «злосным парушальнікам», пазбавілі часткі належных умоў утрымання, а за спробы накіраваць хадайніцтва на імя Лукашэнкі адпраўлялі ў ШІЗА.

Яна асцерагаецца, што і гэты зварот можа адбіцца на ўмовах яго ўтрымання ў горшы бок.

У звароце яна таксама ўпершыню публічна называе прысуд: паводле яе слоў, Зязюльчыку далі 7 гадоў узмоцненага рэжыму па ч. 1 арт. 356 КК РБ — артыкуле аб «здрадзе дзяржаве».

У чым сутнасць абвінавачанняў, яна не ўдакладняе. 

Яна кажа, што яе сын ваяваў на баку Расіі, быў узнагароджаны медалём «За адвагу», прадстаўлены да ордэна Мужнасці і, паводле яе слоў, «выратаваў і навучыў на тэрыторыі СВА шмат хлопцаў». Пасля палону, паводле яе, ён падпісаў новы кантракт з войскам РФ, і прайшоў усе праверкі. 

Са слоў маці вынікае, што ва ўкраінскім палоне Максім правёў паўтара года. Яна сцвярджае, што там яго падвяргалі катаванням, правакацыям, збіццю, голаду, не аказвалі медыцынскую дапамогу, а раны гнаіліся. Пры гэтым, паводле яе слоў, калі сын апынуўся ў палоне, «у Беларусі ніхто нават пальцам не паварушыў, каб дапамагчы».

Як расказвае яна, Зязюльчыка затрымалі, калі той прыехаў у Беларусь для аднаўлення дакументаў.

Максім Зязюльчык — грамадзянін Беларусі, які ваяваў у складзе ПВК «Рэдут» і трапіў у палон 19 верасня 2022 года. Пасля абмену 8 лютага 2024 года яго перадалі Расіі, а восенню 2024 года затрымалі ўжо пры перасячэнні мяжы Расіі і Беларусі. 8 жніўня 2025 года яго судзілі ў Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме па артыкуле аб дзяржздрадзе. Раней СМІ пісалі і пра артыкул за наёмніцтве, але маці Зязюльчыка пра гэта не згадвае. 

Каментары10

  • Не вайне
    26.03.2026
    Вата ў галаве. У Беларусі ніхто пальцам не паварушыў? Трэба было ўкраінцам яго ў сябе пакінуць як ваеннага злачынцу, і гадоў 20 катаржных прац па аднаўленню краіны.
  • Аскольд
    26.03.2026
    так суть прощения то в чем? типа, просто асвабадзице дзицятку? У меня вопрос, а почему вообще этого посадили? Ведь его соучастники ходят на свободе и даже на какие то марши в Беларуси. А этот, что?
  • Мх
    26.03.2026
    Ну што, пайшоў ваяваць за чужыя інтарэсы - у выніку яго кінулі ўсе. І Расея, і Радзіма. Патэнцыйным здраднікам ў пагонах - прысвячаецца, аматарам "маскоўскіх вайсковых пенсій і французскіх булак".

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

€3,5 мільёна за прэпарат. Новы рэкордны збор на лячэнне дзіцяці закрыты ўсяго за пяць тыдняў

Рэпрадуктолаг распавяла, колькі ў Беларусі каштуе замарозіць яйцаклеткі2

Лукашэнка пракаментаваў удары УСУ па расійскіх НПЗ21

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць