Грамадства22

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Прозвішча журналіста неаднаразова было ў спісах палітвязняў, вызвалення якіх прасілі амерыканцы, і кожны раз беларускі бок выкрэсліваў яго.

Фота: Jaap Arriens NurPhoto via Getty Images

Польская газета Rzeczpospolita назвала магчымыя ўмовы, якія ў Мінску выстаўляюць Варшаве для вызвалення палітвязня Анджэя Пачобута, звярнуў увагу Reform.news.

Некалькі не звязаных паміж сабой суразмоўцаў выдання пацвердзілі, што прозвішча Пачобута было ў спісах палітвязняў, вызвалення якіх прасілі амерыканцы.

«І кожны раз беларускі бок выкрэсліваў яго прозвішча.

У Мінску кажуць, што гэта «іншая справа», якая павінна быць вырашана ў межах перамоваў Беларусі і Польшчы», — прыводзяцца ў артыкуле словы аднаго з суразмоўцаў, які ўдзельнічае ў працэсе вызвалення беларускіх палітвязняў.

Як піша выданне, польскі бок з моманту затрымання Пачобута ў Беларусі прадпрымаў намаганні для яго вызвалення. У прыватнасці, паводле інфармацыі Rzeczpospolita, гэтае пытанне ўздымалася падчас візіту папярэдняга прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кітай.

З намаганнямі па вызваленні Пачобута выданне таксама звязвае адкрыццё польскім урадам двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Яшчэ адным сігналам Мінску стаў «ціхі» пераезд у Варшаву Святланы Ціханоўскай, каб не «раздражняць дыктатара».

«Добра інфармаваны суразмоўца» распавёў газеце, што адной з умоў Мінска з’яўляецца аднаўленне палітычнага дыялогу.

«Чакаюць візіту польскага палітыка ў Мінск у рангу не ніжэй за намесніка міністра і разлічваюць на аднаўленне палітычных кантактаў. Пачобут сёння з’яўляецца закладнікам дыктатара. Але нават такі візіт не гарантаваў бы поспеху. Сітуацыя вельмі складаная, бо працягваецца вайна, і Беларусь бярэ ў ёй удзел на баку Расіі», — цытуе газета суразмоўцу.

Як піша Rzeczpospolita, гэта ж пацвердзіў «звязаны з рэжымам Лукашэнкі» суразмоўца: у Мінску разлічваюць на такі візіт, а вызваленне Пачобута будзе залежаць ад палітычнага дыялогу.

Варта адзначыць, што прапагандыст Юрый Васкрасенскі ўжо неаднаразова публічна казаў, што Пачобута маглі б адпусціць, калі б за ім прыехаў асабіста міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Яшчэ адзін «добра дасведчаны» суразмоўца выдання сцвярджае, што бачыць «святло ў канцы тунэля».

«Спадзяёмся, што гэта не цягнік, які набліжаецца, а выхад з гэтага тунэля», — прыводзяцца яго словы.

Анджэй Пачобут быў затрыманы роўна пяць гадоў таму, 25 сакавіка 2021 года, і праз два гады асуджаны на восем гадоў калоніі.

Каментары2

  • мясцовы
    25.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • морфеус
    26.03.2026
    прапагандыст Юрый Васкрасенскі ўжо неаднаразова публічна казаў, што Пачобута маглі б адпусціць, калі б за ім прыехаў асабіста міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
    ----
    с чего это лукашисты решили что могут указывать кому и с кем уезжать из страны? а сидит он прежде всего потому что в заложниках оказался у этих террористов-людоедов за свою позицию. уезжать не хочет. ну и Польша в силу разных причин не хочет давить сильнее, как могла бы.

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць