Усяго патроху1818

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай

25‑гадовая сібірачка Арына вядзе тыкток, дзе апісвае ўражанні ад новай краіны і пералічвае любімыя беларускія словы.

Фота: its_ariniee / Instagram

Арына расказвае ў сваіх роліках, што яна з Сібіры і што перабралася ў Беларусь у канцы 2025-га. Дзяўчына — лінгвістка па адукацыі, і мовы яна сапраўды любіць, у тым ліку і беларускую: у адным з ролікаў Арына кажа, што з пункту гледжання лінгвістыкі яна ў захапленні ад беларускай мовы.

Выглядае, што Арына пераехала ў Беларусь да хлопца, з якім перад гэтым жыла ў Грузіі. Яна згадвае яго па-беларуску ў сваіх рускамоўных роліках, а сам Уладзіслаў дапамагае каханай засвойваць беларускія словы і правільна іх вымаўляць.

Адно з апошніх відэа Арына прысвяціла кампліментам, якія атрымлівае ад Уладзіслава — вядома, па-беларуску:

«Калі Уладзіслаў мне кажа такія кампліменты, часцей за ўсё я не вельмі разумею, пра што ідзе гаворка, бо словы цяжкаватыя. Калі «прыгажуня» і «каханая» я ў цэлым зразумею, то «захапляюся» ўжо давядзецца гугліць. Але ўсё роўна прыемна атрымліваць кампліменты, спадзяюся, там не абзывальніцтвы».

@thatsarina_ напишите комплименты для мужчин, чтобы я могла радовать Владислава!!! #беларускіцікток ♬ Classic classical gymnopedie solo piano(1034554) - Lyrebirds music

Днямі Арына запісала ролік, дзе расказала, што яе найбольш здзівіла ў Беларусі. Перш за ўсё яна згадвае беларускую мову, але не толькі яе:

«Мяне першы час вельмі здзіўляў туман у снежні. Я з Сібіры, для нас у снежні мінус сорак — гэта нармальнае надвор’е, усё добра. Але туман у снежні, яшчэ і некалькі тыдняў? Я ўражвалася, думала — вы што, лонданцы? Я сапраўды ўпэўненая, што ў Лондане няма такой колькасці туману, як ёсць у Мінску».

Дзяўчына расказвае, што яе вельмі ўразіў мінскі кінатэатр у гандлёвым цэнтры Palazzo, зеляніна, якую можна свабодна набыць у крамах, і святло з вадой, даступныя пастаянна. У Грузіі ля мора, тлумачыць Арына, з усім гэтым было няпроста.

Таксама Арына запісвае ролікі пра беларускія словы — асобна выдзяляе тыя, што ёй найбольш спадабаліся, і тыя, якія яна не любіць.

Беларуская фанетыка даецца ёй няпроста: напрыклад, далёка не з першага раза атрымалася вымавіць «чыгуначны вакзал», а вось слова «дзверы» ўвогуле не далося сібірачцы.

@thatsarina_ кто придумал слово “ДЗВЕРЫ»? #беларускіцікток ♬ Piano famous song Chopin Deep deep clear beauty - RYOpianoforte

Што да нелюбімых слоў, дзяўчыне вельмі не падабаецца, як яе імя гучыць па-беларуску. Таксама было няпроста засвоіць, як вымаўляюцца беларускія словы са спалучэннямі «чн» і «ць», і скарачэнні накшталт «аблвыканкам».

«Выраз, які я яшчэ ні разу не здолела вымавіць — гэта назва станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча». У мяне атрымліваецца толькі слова «Францыска», я не магу з гэтым нічога зрабіць. Колькі б я не бачыла, як гэтая станцыя называецца — [атрымліваецца] «Францыска».

Я нават не магу ўявіць, як гэта можна сказаць, як Уладзіслаў складвае язык, каб гэта сказаць», — расказвае Арына пра складанасці беларускай мовы.

@thatsarina_ теперь ДЗВЕРЫ в этом списке… #беларускіцікток ♬ Chopin's Nocturne No. 2 Original Song(813987) - East Valley Music

Ролікі дзяўчыны атрымліваюць тысячы праглядаў і дзясяткі каментароў. Беларусы дзякуюць Арыне за добрае стаўленне да нашай мовы, расказваюць, як вымаўляць беларускія гукі, і прапануюць новыя словы і выразы для вывучэння.

Ёсць і цікавыя заданні — некаторыя каментатары не шкадуюць сібірачкі:

«А можаш прачытаць «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына» і перакласці словы?»

«Прывiтанне, Арыначка! Паспрабуй «полечка з перападвыпадвертам».

«Паспрабуйце назву зямель вакол вёскі Шышчыцы — Шышчыччына».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • шыш
    25.03.2026
    Натэша
  • %
    25.03.2026
    Прыемная дзяўчына
  • нелінгвіст
    25.03.2026
    Ну мілата ж! Пэўна, калі праверыць гены гэтай дзяўчыны, то яны будуць нашымі :)

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць