Грамадства99

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

У СІЗА КДБ трапіў 51‑гадовы Руслан Расаеў, які звольніўся з органаў у 2020 годзе. Ён расказваў суседзям па камеры, што некалі гуляў у КВЗ і быў знаёмы з Зяленскім.

Руслан Расаеў. Тут і далей — фота з яго старонкі ў «Аднакласніках»

Па інфармацыі Belpol, Руслан Расаеў служыў у в/ч 64171 (упраўленне вайсковай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі) з 2006 года.

Расаеў нарадзіўся ў былым вайсковым пасёлку Ветрына (Полацкі раён Віцебскай вобласці). Скончыў Сувораўскую вайсковую вучэльню, а пазней і Вайсковую акадэмію.

З моманту звальнення з контрразведкі ў 2020‑м Расаеў актыўна пачаў весці сацсеткі, дзе дзяліўся шматлікімі здымкамі з вандровак: Мальдывы, Балі, Турцыя, Швецыя, Азербайджан.

На некаторых фота побач з ім можна заўважыць Вадзіма Галыгіна. Чалавек, які перасекся з Расаевым у камеры СІЗА КДБ, расказаў «Нашай Ніве», што той распавядаў, як нейкі час граў у беларускім Клубе вясёлых і знаходлівых — магчыма, гэтым і тлумачыцца яго знаёмства з Галыгіным. Таксама Расаеў сцвярджаў, што «ведае Зяленскага».

Руслан Расаеў разам з тэлевядучым, сцэнарыстам і прадзюсарам Вадзімам Галыгіным, які сёння жыве і працуе ў Расіі

Па апошняй інфармацыі, Расаеў у разводзе. У яго ёсць дарослы сын.

Невядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць Расаева — на карысць якой дзяржаве ён нібыта здраджваў Беларусі. Невядома, ці ёсць у яго гісторыі палітычны складнік. Аднак у цяперашніх абставінах практыкуецца прыцягненне па гэтым артыкуле былых чыноўнікаў і сілавікоў, якія звольніліся пасля падзей 2020 года.

Па артыкуле аб здрадзе дзяржаве можа пагражаць ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі, а ў некаторых выпадках і смяротнае пакаранне.

Каментары9

  • БЕРАСЦЬ
    29.03.2026
    Як многа нашых людзей у 2020 выбралі сумленне, а не лукашызм
  • Хм
    29.03.2026
    он мог работать и на рфию. но если нет, то ён сапраўдны палiтзняволены
  • Bielarus2026
    29.03.2026
    БЕРАСЦЬ, абсалютная бальшыня насельніцтва

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць