Грамадства44

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе

Пасля 2020 года сотні тысяч беларусаў з’ехалі з краіны. Сярод іх — і сем’і з дзецьмі. Сёння большасць гэтых дзяцей ужо некалькі гадоў жывуць у эміграцыі. Выданне Deutsche Welle пагутарыла з пяццю падлеткамі з Беларусі, якія пераехалі з бацькамі ў Польшчу, Літву і Германію, пра тое, як змянілася іх жыццё, як іх прынялі ў школе, а таксама пра тое, ці лёгка яны асвоіліся і знайшлі новых сяброў у іншай краіне.

Ядвіга і Казімір жывуць у Майнцы і вучацца ў нямецкай школе

Казімір, 12 гадоў, і Ядвіга, 10 гадоў, жывуць у Майнцы, Германія

«Я прыехаў у Германію, калі мне было восем гадоў. Мы з’язджалі, бо ў Беларусі было небяспечна. Калі мы пайшлі тут у школу, вельмі дрэнна ведалі нямецкую. Не маглі добра адказваць на ўроках ці размаўляць з іншымі дзецьмі. Зараз у мяне няма кантактаў з маімі сябрамі з Беларусі, тут мы часцей за ўсё камунікуем з дзецьмі, якія таксама родам не з Германіі, але ўжо доўга тут жывуць і размаўляюць на нямецкай», — кажа Казімір.

Казімір вучыцца ў шостым класе нямецкай школы і лічыць, што ў Беларусі настаўнікі больш строгія, чым у Германіі.

«У Германіі ў мяне больш сяброў, чым было ў Беларусі. Новых сяброў лягчэй знаходзіць, калі ўжо ведаеш мову, — тлумачыць ён. — У коле сяброў я часам забываю нямецкія словы. І часам, калі камунікую з сям’ёй на рускай, забываю словы па-руску таксама».

«Калі мы прыехалі ў Германію, мне было шэсць гадоў. У Беларусі я яшчэ не хадзіла ў школу. У нямецкай школе мне падабаецца ўрок плавання. І вельмі падабаецца, што тут, напрыклад, у плаванні трэба здаваць на значкі, — расказвае Ядвіга, сястра Казіміра. — Тут у мяне больш сяброў, чым у Беларусі. Адна з маіх сябровак у Германіі зацікавілася маёй мовай і папрасіла навучыць яе пары слоў на рускай».

Казімір кажа, што хацеў бы наведаць сям’ю ў Беларусі, бабулю і дзядулю. «Я б таксама гэтага хацела», — дадае Ядвіга.

Настасся, 16 гадоў, жыве ў Варшаве, Польшча

«Я жыву ў Польшчы крыху больш за год. Мы прыехалі ў студзені 2025‑га пасля таго, як на маю маму падалі ў суд. Я вучуся ў польска-беларускім ліцэі, дзе заняткі для вучняў з Беларусі праходзяць і на беларускай мове, нам дапамагаюць з адаптацыяй да польскай сістэмы. Але я ўжо другі год на хатнім навучанні, таму я не надта хаджу на звычайныя заняткі.

Пакуль што мне складана размаўляць і здаваць экзамены на польскай мове, але сам навучальны матэрыял даецца лягчэй, бо ўсё, што ў Польшчы праходзяць цяпер, мне ўжо было знаёма ў Беларусі. Вядома, добра, калі праграма лягчэйшая, але атрымліваецца, што ніякіх новых ведаў няма. Нават пасля ліцэя не будзе такіх ведаў, як пасля 11‑га класа ў беларускай школе.

Тут менш ціску, таму прасцей спраўляцца з вучобай і экзаменамі ў маральным плане. Мяне клічуць на польскія ўрокі, але пакуль, калі шчыра, я пабойваюся, бо польскую мову, можна сказаць, не ведаю. Калі ў краме трэба нешта папрасіць, я перад гэтым гляджу, як правільна казаць, а потым ужо пачынаю з кімсьці размаўляць. Але, вядома, я хачу вывучыць польскую, бо трэба неяк камунікаваць з людзьмі.

Добры вопыт зносін быў мінулым летам, калі я ездзіла ад ліцэя ў паход разам з палякамі, беларусамі і ўкраінцамі. Тут я сябрую толькі з дзецьмі з Беларусі. У палякаў крыху іншы погляд на жыццё. Яны сябе адчуваюць значна вальнейшымі, могуць адстойваць свае правы, яны вясёлыя, шумныя.

Я пастаянна думаю пра тое, каб вярнуцца ў Беларусь. Цяпер, вядома, не вельмі хочацца, няма нармальных умоў для жыцця. Польшча, хоць мне тут і не вельмі падабаецца, — добрая краіна, тут нас, можна сказаць, прынялі, дазволілі нам жыць легальна. Сёння я магу назваць Польшчу сваім домам, але ўсё ж такі Беларусь для мяне дагэтуль больш дом. Калі будзе магчымасць, я б хацела вярнуцца ў Беларусь, жыць і працаваць там».

Ян і Адам, 12 гадоў, жывуць у Вільні

«Мы з Мінска і пераехалі ў Вільню тры з паловай гады таму, мне тады было 8 гадоў. Наша мама разумела, што калі б засталася ў Беларусі, яе маглі б пасадзіць у турму, — расказвае Ян. — Мы прыехалі ў Вільню ў канцы жніўня, трэба было хутка шукаць школу, а паколькі асаблівых варыянтаў не было, то мы пайшлі ў «рускую школу». Там была літоўская мова, але насамрэч усе размаўлялі на рускай. Праз два гады мы перайшлі ў беларускую школу, куды ходзяць дзеці з беларускай супольнасці. Там ёсць урокі беларускай, англійскай і літоўскай. Калі параўноўваць гэтую школу і маю школу ў Беларусі, настаўнікі тут больш добрыя, адукацыя лепшая, і яна выглядае больш сучасна. Тут больш сяброўская атмасфера, як мне падаецца».

Ян кажа, што камунікуе і з украінцамі, і з рускімі, і з літоўцамі, але бліжэй — усё ж такі з беларусамі, бо ў школе большасць вучняў — гэта бежанцы з Беларусі.

«Беларусь для мяне дом, бо я там нарадзіўся. А Літва — дом, бо правёў тут усё сваё свядомае жыццё, — лічыць ён. — З’ездзіць у Беларусь і наведаць нашу сям’ю там я б, вядома, хацеў. Калі б было можна, я б паехаў на пару тыдняў — пахадзіць, паглядзець на раён, дзе мы жылі, але не заставацца назаўжды. Мне Вільня як горад і Літва як краіна больш падабаюцца. Вільня прыгажэйшая, тут лепшая архітэктура. Мінск для мяне не быў такім вялікім, як Вільня, яна здаецца большай, чым ёсць».

Ян і Адам у цэнтры Вільні

«Калі мы хадзілі ў рускую школу, перасталі вучыць беларускую, так што за гэтыя два гады ў мяне ўтварыўся прабел. У беларускай школе я яе зноў узгадаў. У маёй першай школе ў Беларусі мне падабаліся ўрокі беларускай і рускай. Тут мае любімыя прадметы — гэта этыка і выяўленчае мастацтва, — кажа Адам, брат Яна. — У Вільні мне асабліва падабаецца сам горад. Памятаю школьную экскурсію, дзе нам расказвалі пра Вялікае Княства Літоўскае, мне падабаецца, калі нам пра яго гісторыю расказваюць у школе. Я б хацеў вярнуцца ў Мінск, хацеў бы ўбачыць сваю школу, куды я хадзіў у першы і ў другі клас. Калі я з’язджаў з Мінска ў Вільню, у мяне было пару фатаграфій нашага дома, але сам я ўжо амаль нічога не памятаю. Вільню я ніколі не забуду, але я ўсё роўна мару вярнуцца ў Мінск, калі там усё будзе нармальна».

Каментары4

  • Поцык
    28.03.2026
    Детям пофиг на вашу политику. Уже сейчас бы вернулись на русских работать.
  • Милип
    28.03.2026
    Поцык, на то и есть взрослые рядом чтобы увезти их от этого и дать прсмотреть с другой стороны. Мои дети скащали ни ща что не вернулись бы в РБ. Даже к бабушкам поехать ито уговаривать надо, ибо люди в рб капец злые инедовольные всем вокруг. Детям это объяснять не нужно. С нетерпением жлут когда снова назад поелем. И это правильно.
  • Там хоть кто-то на протестах был?
    29.03.2026
    80% литовских про них не слышали. Спасибо, что рассказали, как живут дети мажоров. Кстати, многие ойтишнеги работают на российские бигтехи, и не собираются учить местные ензыки. А в Германии даже умудряются жить нахаляву.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»8

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць