Здароўе11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві

І што трэба зрабіць у першыя гадзіны.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Доктар-інфекцыяніст прыёмнага аддзялення Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска Мікіта Салавей нагадаў у фэйсбуку пра галоўныя правілы пры ўкусе кляшча.

Калі вас укусіў клешч, то пасля яго выдалення трэба аднакратна прыняць даксіцыкліну (200 мг дарослым, 4,4 мг/кг, але не больш за 200 мг дзецям).

«Нават дзецям і цяжарным аднакратна доксіцыклін можна! Піць яго даўжэй за 1 дзень для прафілактыкі бессэнсоўна — гэта не абароніць вас мацней, але ўдарыць па мікрабіёце», — звяртае ўвагу спецыяліст.

Здаваць кляшча ў лабараторыю бескарысна.

«Мы лечым людзей, а не кляшчоў! Нават калі прыйдзе «дрэнны» вынік, ваша тактыка не мяняецца: аднакратна доксіцыклін у першыя 72 гадзіны + назіранне за самаадчуваннем і месцам укусу роўна месяц».

Не трэба адразу бегчы здаваць аналізы крыві, бо «чароўных» тэстаў няма.

«Раннія аналізы не пакажуць інфекцыю. Антыцелы пры клешчавым энцэфаліце з’яўляюцца не раней за 2 тыдні ад першых сімптомаў, а пры хваробе Лайма — толькі праз 4—6 тыдняў пасля з’яўлення на скуры мігрыруючай эрытэмы (плямы)», — тлумачыць медык.

Сімптомы ў першыя дні — гэта не інфекцыя, кажа Салавей.

«Чырвоная пляма ў першыя гадзіны або лёгкае недамаганне — гэта проста алергія на сліну кляшча. У любой інфекцыі ёсць інкубацыйны перыяд — ён не бывае меншым за 3 дні».

Імунаглабулін не працуе.

«Згодна з пратаколамі ў Беларусі, супрацьклешчавы імунаглабулін не выкарыстоўваецца для прафілактыкі клешчавога энцэфаліту — ён неэфектыўны. Адзіная рэальная абарона — гэта вакцынацыя», — папярэджвае доктар.

Каментары1

  • %
    29.03.2026
    А калі усе праявіцца наяўна, то ўжо і запозна можа стацца

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць