Вайна99

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева

Паводле інфармацыі ўкраінскіх рэсурсаў, менавіта ён і стаў цэллю атакі.

Украінскія беспілотнікі ўвечары 26 сакавіка атакавалі Смаленскую вобласць, паведаміў губернатар Васіль Анохін у сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго даных, сілы СПА і авіяцыя збілі шэсць дронаў, пасля чаго да месцаў падзення абломкаў былі накіраваны падраздзяленні аператыўных службаў. Раніцай кіраўнік рэгіёна напісаў, што ўначы было сем БПЛА: «Пацярпелых і разбурэнняў няма», — запэўніў ён.

Налёт дронаў УСУ адбываўся ў той жа дзень, калі, паводле паведамленняў Анохіна і мясцовых выданняў, рэгіён наведаў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які праінспектаваў выкананне дзяржаўнага абароннага заказу, піша Moscow Times.

На «абаронку» ў вобласці, у прыватнасці, працуе авіяцыйны завод у Смаленску («Смаленскі авіяцыйны завод» (СмАЗ)), які ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» і які, верагодна, наведваў Мядзведзеў.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх рэсурсаў, менавіта ён і стаў цэллю атакі.

 «Сілы абароны нанеслі ўдар па Смаленскім авіяцыйным заводзе», — паведамляюць яны.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і іншыя крыніцы, адзначаючы, што да завода, які, паводле даных спецслужбаў Украіны, вырабляе крылатыя ракеты і БПЛА, прыбылі таксама машыны «хуткай дапамогі», а перад прыбыццём аператыўных службаў у горадзе чулі некалькі выбухаў.

Каментары9

  • Хаха три раза
    27.03.2026
    Я был бы рад ранению алкогольного Димона в то же место, в которое поразили Рогозина. Как и Рогозин, он способен лишь на сотрясение воздуха. Здоровья ему и хорошего настроения.©
  • Крынж
    27.03.2026
    Во была бы ржака калі б Дзімона ўзарвалі прама разам з чарговым заводам)))
    Увогуле складаецца ўражанне што далёкабойныя ўдары Укрыіны рэальна сталі больш масавымі і эфектыўнейшымі. Хутка на расіі скончацца усе фабрыкі і заводы,а дроны не скончацца ніколі.)
  • Маркэла
    27.03.2026
    лол, гітлера забілі і разам з усёй вярхушкай, а потым правялі перамовы. я так уяўляю перамовы з Расеяй

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага58

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць