Грамадства1515

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету

У межах святкавання беларускага Дня Волі, якое традыцыйна ладзіць МЗС Польшчы, віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі акцэнтаваў сваю ўвагу на тым, што Польшча зробіць усё магчымае, каб супраціўляцца сітуацыі, у якой заахвочваюцца неаімперскія і неакаланіяльныя амбіцыі Расіі, што разглядае Беларусь як частку рускага свету. «Мы ніколі на гэта не пагодзімся», — падкрэсліў ён.

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі

«Дэмакратычнае развіццё Беларусі мае прынцыповае значэнне для Польшчы, нашага рэгіёна і Еўропы і з'яўляецца перадумовай для бяспекі і развіцця. Мы не хочам, каб Лукашэнка кіраваў Беларуссю, мы не хочам, каб расіяне кіравалі Беларуссю. Мы хочам вольных беларусаў, якія далучацца да Еўрасаюза і з якімі ў нас будуць нармальныя дзяржаўныя адносіны», — заявіў віцэ-міністр.

Ён таксама распавёў, што паспеў пагутарыць з нацыянальнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай на тэму таго, як працягваць верыць у незалежнасць, калі вакол такія крывавыя дыктатары, якія прыгнятаюць народ.

«Я лічу, што іншага варыянта [як працягваць верыць] няма, — адзначыў Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі. «Мы прайшлі той жа шлях. Вядома, Польшчы было лягчэй, таму што мы не былі часткай Савецкага Саюза. І мы гэта разумеем і шануем. Але на працягу дзесяцігоддзяў мы мелі незалежны ўрад у выгнанні і заўсёды верылі, што гэта сапраўдны ўрад нашай краіны. І мы заўсёды верылі, што аднойчы мы будзем вольныя. На гэта сышоў час — з 1945 па 1990 год. Але ўрэшце мы гэтага дамагліся. Не ўсе пакаленні палякаў верылі, што будуць вольнымі пры іх жыцці, але не сумняваліся, што ўрэшце свабода будзе».

Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі падчас свайго выступу на Дзень Волі, 27 сакавіка 2026 года. Фота: «Наша Ніва».

«З 2020 года прайшло амаль шэсць гадоў. Але ёсць святло. У вас ёсць прадстаўнікі, якія працуюць вельмі эфектыўна і імкнуцца рабіць самае важнае — яднаць розныя групы беларускіх эмігрантаў, таму што тут яны могуць працаваць як вольныя людзі. Я хачу, каб вы ўсе зразумелі, што фундаментальная мэта кожнага беларуса — стварэнне суверэннай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі як часткі Еўропы. Таму што не можа быць вольнай Еўропы без вольнай Беларусі. Мы ж у сваю чаргу заўсёды верылі, што няма свабоды без салідарнасці. Мы салідарныя з Беларуссю», — падкрэсліў польскі віцэ-прэм’ер.

Каментары15

  • 777
    28.03.2026
    А визу получить- сколько надо забашлять -знают все А куда податься обычномк беларусу
  • жэўжык
    28.03.2026
    "Але на працягу дзесяцігоддзяў мы мелі незалежны ўрад у выгнанні і заўсёды верылі, што гэта сапраўдны ўрад нашай краіны."

    Вось на гэта мусяць зьвярнуць увагу рэдактары і аўтары артыкулаў Нашай Нівы! І болей ніколі не называць Лукашэнку "беларускім лідарам", а яго паслугачоў "беларускімі ўладамі". Бярыце прыклад з палякаў.
  • Хопіць слоў
    28.03.2026
    Дзе справы? Вы за нашымі плячыма эканоміку адбудавалі.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць