Грамадства44

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра

Літаральна за дзень дабрачынны рахунак у расійскіх рублях, адкрыты для збору на ратавальны ўкол для трохгадовай Ксюшы з Магілёва, папоўніўся амаль на 100 тысяч еўра — прычым адной транзакцыяй.

Гісторыя Ксюшы Майсеенка з Магілёва актыўна распаўсюджвацца ў сацсетках. Зараз дзяўчынцы 3,5 года, у 2024‑м ёй паставілі дыягназ «спінальная мышачная атрафія 2‑га тыпу». Спыніць развіццё хваробы, якая паступова адбірае ўсе навыкі, можа адзін укол — гаворка пра прэпарат Zolgensma. Але кошт тэрапіі — $1,8 мільёна.

За такі магутны рывок у зборы валанцёры падзякавалі спявачцы Кэці Тапурыя, салістцы гурта «А-Студыё», і кампаніі яе мужа. Гаворка ідзе пра Льва Дзяньгова (Паўла Гузбанда) — ураджэнца Мінска, бізнэсмена, які пры гэтым з’яўляецца дарадцам кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава. 

«Мы хочам выказаць бязмежную, велізарную падзяку нашым галоўным чараўнікам за гэты магутны рывок — Кэці Тапурыя, яе мужу, іх кампаніі і супрацоўнікам! Вы падарылі нам крылы і веру ў тое, што ўсё магчыма. Дзякуй вам за ваша добрае сэрца, за неабыякавасць і за тое, што вы з намі ў гэтым нялёгкім змаганні», — напісалі валанцёры ў акаўнце, у якім дзеляцца навінамі па зборы.

Кэці Тапурыя і Леў Дзяньгоў. Фота: інстаграм @keti_one_official

Леў Дзяньгоў — вядомая фігура ў палітычным і грамадскім жыцці Расіі, а з нядаўніх часоў — і ў біятэхналагічнай галіне. Ён скончыў школу ў Мінску, але вышэйшую адукацыю атрымаў у Расіі і Нямеччыне. Яго прозвішча стала шырока вядомае ў другой палове 2010‑х у сувязі з асабістым удзелам у працэсе вызвалення з-за крат у Лівіі расійскіх і беларускіх грамадзян. 

У канцы 2022 года Леў Дзяньгоў стварыў кампанію «Адам бія». Па паведамленнях СМІ, у пачатку 2023‑га яна заключыла кантракт на рэалізацыю прадукцыі БНБК на расійскім рынку на суму 11,82 млрд расійскіх рублёў (каля $150 млн). У пачатку гэтага ж года Леў Дзяньгоў стаў дарадцам кампаній CITIC International Investments і CITIC Construction у Расіі і Беларусі. Адна з іх, СІТІС International Investments, з'яўляецца адным з заснавальнікаў і ключавых акцыянераў БНБК. У стварэнні карпарацыі бралі таксама ўдзел беларуская дзяржава і група кампаній з Вялікабрытаніі і ААЭ (пазней іх склад зведаў змены).

Афіцыйна комплекс вытворчасці кармоў, прэміксаў і амінакіслот, размешчаны ў Пухавіцкім раёне, быў запушчаны ў лістападзе 2022 года. Для забеспячэння яго сыравінай БНБК былі перададзеныя гаспадаркі ў пяці раёнах краіны з агульным зямельным фондам звыш 100 тыс. га.

Таксама Дзяньгоў увайшоў у раду дырэктараў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.

Дабрачынны рахунак быў папоўнены на 10 мільёнаў расійскіх рублёў адным пераводам. Скрыншоты: інстаграм @ksenia_sma_mogilev

У тым ліку дзякуючы пераводу Дзяньгова і Тапурыі, на сёння на ўкол для Ксюшы засталося сабраць 30% ад агульнай сумы — крыху больш за 510 тысяч даляраў.

Інфармацыя аб дапамозе Ксюшы па спасылцы.

Каментары4

  • Хартурыя
    28.03.2026
    Нічэво ні панятна, ці то дзевачка паявілася ад укола, ці то грошы паявіліся з тых уколаў. Каротчэ рэдакцыя, раскрыйця тэму
  • чаму так званая "Саюзнай дзяржавы" не ў косках ?
    28.03.2026
    1) Кэці Тапурыя - Грузінка

    2) і чаму так званая "Саюзнай дзяржавы" не ў косках ?
  • Ira
    28.03.2026
    В Европе детей лечат бесплатно

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская52

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць