Грамадства1010

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Міхаіл Грабянюк прызнаўся, што менавіта майстар-клас у Мінску стаў самым тупым майстар-класам у яго жыцці: «Гэта быў поўны правал».

Міхаіл Грабянюк. Фота з яго інстаграма

У расіяніна Міхаіла Грабянюка рэпутацыя неадназначная: нехта лічыць яго геніяльным бізнэс-трэнерам, а нехта чарговым махляром, які прадае паспяховы поспех.

СМІ паведамлялі, што Міхаіл нарадзіўся ў падмаскоўнай Балашысе ў сям'і маёра ФСБ. Бацька марыў, каб сын паступіў у акадэмію ФСБ і таксама стаў вайскоўцам, але хлопец абраў іншы шлях. Ён доўга займаўся спартыўнымі бальнымі танцамі, займаў прызавыя месцы на чэмпіянатах Еўропы, а потым паступіў у педагагічны інстытут і вывучыўся на настаўніка гісторыі. Па прафесіі адпрацаваў два гады, а потым паспрабаваў распачаць нейкі бізнэс.

Цяпер жа Міхаіл Грабянюк вучыць іншых зарабляць шалёныя грошы. На яго YouTube-канале перыядычна выходзяць відэаразборы. Робяцца яны так: Міхаіл прыязджае ў нейкі горад, ладзіць сустрэчу пад камерамі з нейкім мясцовым бізнэсоўцам і на вачах публікі разбірае складаныя для суразмоўцы пытанні яго бізнэсу. І заадно прадае свае кансультацыйныя паслугі па стварэнні аддзелаў продажаў.

Падчас чарговага разбору ў Чалябінску Міхал распавёў пра свой правал у Мінску (імаверна, гаворка ідзе пра 2018 год — менавіта тады бізнэс-трэнер ладзіў персанальны трэнінг у беларускай сталіцы).

Па словах Міхаіла, аднойчы ён вырашыў, што яго кампанія павінна быць міжнароднай, і адкрыў першы філіял у Мінску.

— Я знайшоў чувакоў-партнёраў, якія сабралі людзей на мой майстар-клас у Мінску. У Беларусі, дзе кожны трэці жыхар — гэта міліцыянер, а не прадпрымальнік. Па статыстыцы там кожны трэці сілавік, ну, можа, кожны чацвёрты. Дзе ўсё насельніцтва як маскоўскае Чартанава. То-бок усё насельніцтва Беларусі — 10 мільёнаў чалавек, а насельніцтва толькі Масквы — 25‑30 мільёнаў. І яшчэ эканамічна на душу насельніцтва вы разумееце, якая розніца — Масква ці Расія і Беларусь.

Атрымалася прадаць каля 300 квіткоў. Спікер планаваў, што як заўсёды лёгка прадасць са сцэны свае іншыя інфа-прадукты, але ўсё пайшло не па плане.

— Спачатку я кажу: «Беларусы, падыміце руку, хто зарабляе больш за мільён чыстага прыбытку штомесяц» (напэўна, гаворка ідзе пра расійскія рублі. У 2018 годзе гэта было каля $15 тысяч — НН). І ніхто не падняў. Не таму, што яны не зарабляюць. А таму, што яны на такія пытанні не адказваюць ніколі. Нідзе. Ад граху далей.

Кажа, што пытанні, пра прыбытак у 500 тысяч і 2 мільёны рублёў (адпаведна, $7500 і $30 тысяч на месяц — НН) таксама засталіся без адказаў. А калі трэнер пацікавіўся, хто ж з прысутных бізнэсоўцаў хоча моцна вырасці, яму падалося, што людзі наадварот яшчэ і схавалі рукі.

— Карацей, гэта быў самы тупы майстар-клас у маім жыцці. Гэта быў поўны правал. Я распальваў болі, эмоцыі, прэзентацыя… Спецпрапанова: першым беларусам зніжка на старт працы з нашым аддзелам продажу… Зніжка, можна пайсці аформіць. Калі я так рабіў у Расіі, людзі ішлі і куплялі. Уносілі перадаплату, імкнуліся першыя 20 пакетаў купіць…

Але ў Мінску ніхто не падняўся са свайго месца, каб скарыстацца такой прапановай. Міхаіл успамінае, як ён стаіць на сцэне, 300 чалавек глядзяць на яго з усмешкай, а супрацоўнікі за сталамі стаяць і чакаюць нечага. Трэнер уздыхнуў і сказаў: «Ну вось такая прапанова ў нас ёсць…». Публіка адрэагавала ціхім смехам.

— І я закрыў філіял у Беларусі.

@sergey_zhushma

Вот основная проблема белорусского предпринимателя, а не внешние условия

♬ оригинальный звук - Сергей Жушма

На гэтае відэа Грабенюка звярнуў увагу беларускі тыктокер Сяргей Жушма, які спрабуе пайсці шляхам Міхаіла. Сяргей называе сябе лідарам бізнэс-клуба «Анамалія» (гэта прадукт Грабенюка) у Беларусі. І сам ужо абяцае «перасабраць мысленне прадпрымальнікаў і мадэль бізнэсу».

Сяргей цікавіцца ў сваіх падпісчыкаў: «У чым асноўная праблема беларускіх прадпрымальнікаў?». Але асаблівага энтузіязму ў каментарах не назіраецца.

Нават прыхільнікі Грабенюка лічаць, што яго досвед не каціруецца ў Беларусі: «Калі нехта недзе паспеў зарабіць, ніколі не распавядзе, як канкрэтна і дзе».

А нехта жартуе, што галоўную праблему Міхаіл адразу і агучыў: «Статыстыка пра кожнага трэцяга жыхара».

Каментары10

  • .
    30.03.2026
    Дзіўнае пытанне ў канцы ў беларускага паслядоўніка гэтага коўча: "В чём наша проблема?"
    А чаму наша? Чалавек прыехаў навучаць продажам і сам не здолеў прадаць свае паслугі. Значыць, такі ён прадажнік.

    А паслядоўнікам трэба менш нахіляцца перад замежнымі геніямі аж з самой Масквы, больш думаць самастойна.
  • мы долго шли к великой цели, вот только не успели...
    30.03.2026
    людзі шлі ШЛИ И ШЛИ
    не па плане. = ФОТЫ
    абраў іншы шлях --- если ШЛІ, то тогда обязательно и ЦАЛКАМ и АБРАЎ
  • Андрей
    30.03.2026
    Знавал одного типа,который грабил людей(вламывался в дома) и имел фамилию граблюк(специально с маленькой буквы)...

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?27

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць