Свет2626

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну

«Украіна — за тысячы міль адсюль, праз акіян. Мы ім дапамаглі. У нас быў прэзідэнт — проста дурань», — сказаў ён.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Кіраўнік Белага дома Дональд Трамп заявіў, што ЗША не павінны былі ўмешвацца ва Украіну. Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі, піша «Украінская праўда».

«Мы трацім мільярды. Ведаеце, нам не трэба было ўмешвацца ва Украіну. Украіна — за тысячы міль адсюль, праз акіян. Мы ім дапамаглі. У нас быў прэзідэнт — проста дурань: аддаў ім 350 мільярдаў даляраў, нічога не атрымаўшы ўзамен, аддаў ім столькі грошай, выдаткаваў столькі боепрыпасаў. Мы цяпер вырабляем боепрыпасы па ўсёй краіне, бо яны нам патрэбныя, бо ён так шмат аддаў Украіне і нічога за гэта не атрымаў. А я прадаю ім боепрыпасы. За гэта плаціць Еўрапейскі cаюз», — сказаў ён.

Раней ён прыгразіў еўрапейскім саюзнікам спыніць пастаўкі зброі Украіне па праграме PURL, калі яны не далучацца да аперацыі па разблакіроўцы Армузскага праліва.

Каментары26

  • Pupupu
    02.04.2026
    Іран гэта іншае?
  • Pupupu
    02.04.2026
    Цяпер мы ведаем чаго вартыя гарантыі ЗША пры такіх гарантах.
  • Indrid Cold
    02.04.2026
    Памяняй Украіну на любую краіну-суседку Ізраіля і будзе ўже не так смешна ;)

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць