Здарэнні33

Асудзілі 20‑гадовую дзяўчыну, якая насмерць збіла на пераходзе 85‑гадовага мужчыну

Аварыя адбылася раніцай 4 лістапада на трасе Парычы — Чырвоны Бераг у межах вёскі Шчадрын у Жлобінскім раёне.

Дзяўчына, якая кіравала службовай Lada, рухалася ў дождж па мокрай дарозе з хуткасцю 68 км/г. Яна загадзя заўважыла 85‑гадовага мужчыну, які ішоў па праезнай частцы ў спадарожным кірунку ў паласе сустрэчнага руху. Дзяўчына знізіла хуткасць прыкладна да 50 км/г, аднак цалкам не спынілася.

Калі аўтамабіль наблізіўся, пешаход пачаў пераходзіць дарогу. У выніку адбылося сутыкненне. Ад атрыманых траўмаў мужчына пазней памёр у бальніцы.

Следства ўстанавіла, што кіроўца парушыла патрабаванні ПДР, якія абавязваюць пры ўзнікненні небяспекі прымаць меры аж да поўнага спынення. Эксперымент паказаў, што яна магла заўважыць пешахода з адлегласці каля 178 метраў, а экспертыза пацвердзіла наяўнасць тэхнічнай магчымасці пазбегнуць наезду як пры своечасовым зніжэнні хуткасці, так і пры экстраным тармажэнні.

Пасля ДТЗ дзяўчына спачатку не паведаміла пра наезд, заявіўшы, што знайшла пажылога мужчыну на абочыне. Толькі пазней яна прызналася ў здарэнні.

Суд прызначыў два гады калоніі, а таксама пазбавіў права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары3

  • Охренеть
    02.04.2026
    Два года за убийство. И до 14 лет за аналитику политологам. Что делается!
  • Андрусь
    02.04.2026
    Охренеть, ехала на службовай "Ладзе". 20-гадовая дзяўчына. Відаць, якая-небудзь заатэхнічка ці ветлекарка калгасная, якая размеркаванне адпрацоўвае. Забойства відавочна не наўмыснае. Тут можна было ўвогуле абыйсціся ўмоўным тэрмінам.
  • может, еще и наградить...
    02.04.2026
    ...за то, что сэкономила деньги пенсионному фонду?!!

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах6

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах6

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць