Грамадства44

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ

У Новай Баравой пад Мінскам 2 красавіка адбылася афіцыйная перадача новага дзіцячага сада «Кубікі» на баланс дзяржавы. Будынак быў пабудаваны кампаніяй «А-100 Дэвелапмент», а цяпер ён уключаны ў сістэму дзяржаўнай адукацыі, піша Myfin.by.

Фота: Myfin.by

На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў і сферы адукацыі, у тым ліку кіраўнікі Мінскага раёна і Мінскай вобласці.

Фота: Myfin.by

Для забудоўшчыка гэта ўжо звыклая практыка: кампанія «А-100 Дэвелапмент» абавязаная будаваць сацыяльныя аб’екты ў сваіх жылых раёнах і затым перадаваць іх дзяржаве. Дзіцячы сад «Кубікі» стаў пятым у Новай Баравой і восьмым у партфелі кампаніі.

Фота: Myfin.by

На будаўніцтва аб’екта было выдаткавана каля 4,8 мільёна даляраў. Садок разлічаны на 240 дзяцей (12 груп) і мае плошчу больш за 3,4 тысячы квадратных метраў.

Фота: Myfin.by

Пасля перадачы дзіцячы садок будзе працаваць як дзяржаўная ўстанова — з дзяржаўным фінансаваннем і кіраваннем праз сістэму адукацыі.

Фота: Myfin.by

Дзіцячы садок «Кубікі» разлічаны на 240 дзяцей, працаваць ён пачне з 6 красавіка.

Фота: threads.com/@nedvizhka_minsk
threads.com/@nedvizhka_minsk
threads.com/@nedvizhka_minsk
threads.com/@nedvizhka_minsk

Каментары4

  • ...
    02.04.2026
    і ніводнага надпісу на беларускай....у краіне,дзе,як ніяк,2 мовы
  • будучае
    02.04.2026
    ФОТЫ для бамжэй і алкашэй на бумазе?
    бо цалкам маніць жа арамат і няма дроту зарадкі ... у сетке і торбе
  • 1
    03.04.2026
    ..., а потым такія: а хто ж гэта пабудаваў нам русскій мір? Гэта ўсё пракляты лукашэнка!!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць