Свет33

У Кёльне нарэшце змаглі ўручыць позву баснійцу, якога не могуць дэпартаваць 23 гады

Мужчына жыве ў краіне з жонкай і васьмю дзецьмі і атрымлівае сацыяльныя выплаты — каля 7250 еўра ў месяц.

Кёльн. Фота: Bernhard Lang / Getty Images

У Кёльне 7 мая павінен пачацца суд над 42‑гадовым выхадцам з Босніі Хуcа Б., якога абвінавачваюць у махлярстве. Працэс планавалі яшчэ на снежань, але ён сарваўся: позву не змаглі ўручыць па месцы пражывання ў інтэрнаце для бежанцаў. Пры гэтым лісты з цэнтра занятасці сям’і даходзілі, у тым ліку паведамленні пра выплаты на дзяцей, піша Bild.

Следства лічыць, што мужчына ў трох выпадках падмануў адну з папулярных гандлёвых сетак на суму ў некалькі тысяч еўра. Ён адмаўляе абвінавачанні праз адваката. Раней Хуса Б. падазравалі ў 147 правапарушэннях, а выслаць з Германіі яго павінны былі яшчэ 23 гады таму.

Мужчына жыве ў краіне з жонкай і васьмю дзецьмі і атрымлівае сацыяльныя выплаты — каля 7250 еўра ў месяц. Нядаўна сям’і дадаткова ўхвалілі выплаты на траіх дзяцей — яшчэ больш за дзве тысячы еўра.

У 2022 годзе сям’ю ўключылі ў праграму «Перспектывы знаходжання», нягледзячы на ранейшыя судзімасці.

Нават у выпадку абвінаваўчага прысуду дэпартацыя Хуса Б. не пагражае: з-за васьмі дзяцей ён можа застацца ў Германіі па гуманітарных падставах.

Каментары3

  • Бгг
    03.04.2026
    Восемь детей. А в средней немецкой семье - один лабрадор. Кто еще рожает там детей - уже сейчас должны думать, как им потом бежать в Канаду, Штаты, Аргентину.
  • von Ungern-Sternberg
    03.04.2026
    Такіх дзяцюкоў трэба не дэпартаваць, а браць выкладчыкамі крыміналогіі ў мясцовую паліцэйскую акадэмію. Няхай піша падручнікі і манаграфіі. Або купіць яго гісторыю для еўрапейскага кіно на тэму "Злаві мяне калі зможаш" з сучасным Ды Капрыа на мінімалках Шаламе ў галоўнай ролі. Твар у яго якраз балканскі.
  • В
    03.04.2026
    von Ungern-Sternberg, ды канечне, трэба ўзнагароджваць махляроў, а не караць іх. Што можа пайсьці ня так?

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты49

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць