Свет11

Дарадца Наўседы абвергнуў інфармацыю пра стварэнне «буфернай зоны» ў краінах Балтыі

Пасля з’яўлення інфармацыі пра тое, што былы генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг у 2021 годзе нібыта быў гатовы абмеркаваць з Расіяй вывад сіл Альянсу з Усходняй Еўропы і стварэнне «буфернай зоны», якая ахоплівала б краіны Балтыі, галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс назваў гэта дэзынфармацыяй, піша Delfi.lt.

Енс Столтэнберг. Фота: Andreea Alexandru / AP

«Магу адразу сказаць, што гэта чарговая дэзынфармацыя (…) Напрыканцы 2021 года расіяне сапраўды прадставілі гэтыя так званыя ўльтыматумы як НАТА, так і Злучаным Штатам, дзе яны вельмі дакладна выклалі ўсе патрабаванні. Гэтыя ўльтыматумы былі сапраўды грубымі. Адным з іх аспектаў быў менавіта вывад усіх саюзных сіл з новых членаў НАТА, якія далучыліся пасля 1997 года. Гэта азначала б, што гэта закранула б 12 дзяржаў», — сказаў Матулёніс радыёстанцыі LRT у пятніцу.

«Гэта быў ультыматум Расіі. Нам яго прадставілі, мы яго бачылі. Абмеркаванняў з гэтай нагоды не было (…). Ён быў катэгарычна адхілены», — падкрэсліў ён.

Як паведамляецца, латвійскае выданне Baltic Sentinel піша, што ў 2021 годзе былы генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг быў гатовы абмеркаваць з Расіяй вывад сіл НАТА з Усходняй Еўропы і стварэнне «буфернай зоны», якая ахоплівала б краіны Балтыі.

У аглядзе мемуараў Столтэнберга, апублікаваным у выданні, гаворыцца, што восенню 2021 года тагачасны кіраўнік НАТА сустракаўся з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, каб абмеркаваць ідэю такой буфернай зоны, не паведаміўшы пра гэта найбольш уразлівых саюзнікаў. Хоць Польшча і краіны Балтыі катэгарычна выступалі супраць любых саступак Расіі, паводле Baltic Sentinel, тагачасны генеральны сакратар НАТА прызнаў, што ігнараваў іх занепакоенасць і быў гатовы вярнуць размяшчэнне сіл НАТА да пазіцый 1997 года.

У публікацыі прыводзяцца кароткія размовы з неназванымі эстонскімі дыпламатамі, якія нібыта пацвярджаюць, што Столтэнберг спрабаваў узняць гэтую ідэю за спінамі саюзнікаў па НАТА ў рэгіёне Балтыйскага мора.

Baltic Sentinel сцвярджае, што Крэмль, які імкнуўся да поўнага кантролю над рэгіёнам, у выніку адхіліў такі план. У сваіх мемуарах Столтэнберг піша, што яго погляды на адносіны з Расіяй сфармаваліся пад уплывам яго бацькі, Торвальда, былога міністра замежных спраў Нарвегіі, які нават падчас Халоднай вайны прасоўваў дыялог з Масквой.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    04.04.2026
    Нарвежцы - эўрапэйцы Вышэйшага Гатунку, яны павінны вызначаць Павестку, а ўсходнееўрапейскія лімітрофы павінны іх слухацца. Столтэнберг выхаваны ў такой парадыгме, хто пасмее яе зламаць? менавіта нарвежцы даюць Нобелеўскія прэміі міру, дык у іх найвышэйшае права вызначаць - што на карысць міру а што не.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны19

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі11

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 19

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны19

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць