Свет55

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва

Галоўнакамандуючы арміяй Пакістана ўвесь вечар падтрымліваў кантакты з Джэй Дзі Вэнсам, Стывам Уіткафам і міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы.

Фота: Elke Scholiers/Getty Images

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва. Reuters сцвярджае, што ён можа ўступіць у сілу ўжо сёння.

Падрыхтаваны Пакістанам план прадугледжвае двухэтапны падыход: неадкладнае спыненне агню (што дазволіць адкрыць Армузскі праліў) з наступным заключэннем усебаковага пагаднення. На гэта адводзіцца 15—20 дзён, піша Reuters.com

Чакаецца, што канчатковае пагадненне ўключыць абавязацельствы Ірана не развіваць ядзерную зброю ў абмен на змякчэнне санкцый і разблакіроўку замарожаных актываў, сказала крыніца.

Па яе словах, галоўнакамандуючы арміяй Пакістана Асім Мунір ўвесь вечар падтрымліваў кантакты з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам, спецыяльным пасланнікам Трампа Стывам Уіткафам і міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы.

«Усе элементы павінны быць узгоднены сёння», — сказаў суразмоўца Reuters.

Аднак, па словах дзвюх пакістанскіх крыніц, Іран пакуль не даў згоды на гэты план, нягледзячы на актывізацыю дыпламатычных і ваенных кантактаў.

Учора Дональд Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо заўтра ў аўторак, калі Іран не аддасць праліў.

«У аўторак у Іране будзе «Дзень электрастанцый» і «Дзень мастоў» — усё ў адным. Нічога падобнага яшчэ не было!!! Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі», альбо вы будзеце жыць у Пекле — проста глядзіце! Хвала Алаху!» — напісаў ён учора.

Да пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам (28 лютага) праз Армузскі праліў праходзіла каля пятай часткі сусветных паставак нафты. З пачаткам вайны Іран фактычна закрыў праход праз праліў. У канцы сакавіка Іран заявіў, што «варожым» краінам будзе і далей забаронена карыстацца пралівам.

Каментары5

  • Жвір
    06.04.2026
    Уласна, такі самы плян (патрабаваньні) былі выстаўлены Тэгерану да пачатку ўзброенага канфлікту, і Тэгеран не пагадзіўся яго ўхваліць. Якія могуць быць спадзяваньні, што цяпер плян/дамова будзе ўзгоднена й падпісана Іранам ? Спадзяваньні толькі на тое, што ўсе іранскія перакананыя ястрабы выправіліся да Алаху, а замяніўшыя іх асобы выявяцца больш цывілізаванымі ды разумнымі...
  • Ніколі зноў
    06.04.2026
    Відавочна, што задачай перамір'я павінна быць тое, каб гэтая вайна больш ніколі не паўтарылася. Таму важна, каб у дамове было ўказана кампенсацыя Ірану за разбураныя прамысловыя аб'екты, забітых і параненых людзей, прыцягненне да суда, напрыклад, у нейтральным Еўрапейскім Саюзе або ў Пакістане, усіх хто аддаваў загады і выконваў гэтыя загады аб авія і ракетных ударах па грамадзянскіх аб'ектах і грамадзянскіх асобах. Гэта значыць справядлівае пакаранне ўсіх вінаватых у аргрэсіўнай вайне павінна стаць краевугольным каменем усіх дамоўленасцей.
  • Да!
    06.04.2026
    Ніколі зноў, до этого еще далеко, а вот запрет выдачи виз американским и израильским гражданам, блокировка их счетов и карточек в ЕС, 23 пакета санкций единым пакетом, включая запрет на моющие средства и секонд-хенд - это то, что можно и нужно делать уже сегодня. Граждане стран агрессоров и со-агрессоров должны нести справедливую коллективную ответственность!
    А суд в Пакистане - это высшая форма справедливости, к ней, безусловно, необходимо стремиться.

Цяпер чытаюць

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне падлеткі пужалі жыхароў цацачнай зброяй з даху3

70‑гадовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, якога затрымалі ў красавіку, хварэе на рак

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся15

У Віцебску ў металічнай агароджы захрасла аленяня ВІДЭА2

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць