Свет44

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану

У камандаванні вайскова-марскіх сіл Ірана пракаментавалі сітуацыю з Армузскім пралівам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Indranil Aditya/NurPhoto via Getty Images

«Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану, асабліва для Амерыкі і Ізраіля. Вайскова-марскія сілы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі завяршаюць аператыўную падрыхтоўку ў рамках абвешчанага плана іранскіх афіцыйных асоб па ўсталяванні новага парадку ў Персідскім заліве», — гаворыцца ў паведамленні.

Учора Дональд Трамп анансаваў пекла ў Іране ўжо заўтра ў аўторак, калі Іран не аддасць праліў.

«У аўторак у Іране будзе «Дзень электрастанцый» і «Дзень мастоў» — усё ў адным. Нічога падобнага яшчэ не было!!! Адкрыйце гэты чортавы праліў, шалёныя вырадкі», альбо вы будзеце жыць у Пекле — проста глядзіце! Хвала Алаху!» — напісаў ён учора.

Да пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам (28 лютага) праз Армузскі праліў праходзіла каля пятай часткі сусветных паставак нафты. З пачаткам вайны Іран фактычна закрыў праход праз праліў. У канцы сакавіка Іран заявіў, што «варожым» краінам будзе і далей забаронена карыстацца пралівам.

Першы раз Трамп даваў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліву 21 сакавіка. Тады ён заявіў, што пасля заканчэння гэтага тэрміну ЗША знішчаць найбуйнейшыя электрастанцыі Ірана.

Каментары4

  • политзек
    06.04.2026
    все гопники одинаковые. что из питерских подворотень, что с полотенцами на тупых башках..
    все представляют себя крутыми мачо, особенно друг перед другом, а по-факту трусливые шестёрки.
    останавливаться нельзя. додавливать эту раковую опухоль надо.
  • Жвір
    06.04.2026
    Ніколі не кажы ніколі.
  • Вожык
    06.04.2026
    политзек, рудую пухліну трэба душыць, гэта факт. Пагражаць ваенными злачынствамі яно можа, але калі пачне біць па энэргетыцы - то трымайцеся, каралі затокі..

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць