Свет66

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра завяршэнне надзвычай складанай пошукава-ратавальнай аперацыі ў іранскіх горах. Паводле яго слоў, амерыканскім вайскоўцам удалося вярнуць абодвух пілотаў знішчальніка, збітага ў мінулую пятніцу. Гэтую падзею Трамп назваў гістарычнай перамогай амерыканскай зброі.

Трамп паведаміў у сваёй сацсетцы Truth, што другі пілот ужо знаходзіцца ў бяспецы. Раней інфармацыя пра лёс экіпажа трымалася ў сакрэце, каб не сарваць місію, дадаў ён.

Паводле прэзідэнта ЗША, гэта першы выпадак у вайсковай гісторыі, калі двух пілотаў удалося выратаваць паасобку з глыбокага тылу праціўніка.

Са слоў Трампа, у выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі «дзясяткі самалётаў, узброеных самай смяротнай зброяй у свеце». Пілот жывы, хоць і атрымаў траўмы, заявіў Трамп.

Ён адзначыў, што вайскоўцы суткамі сачылі за перамяшчэннем пілота, пакуль іранскія сілы спрабавалі яго высачыць у цяжкадаступных гарах. Ніводзін амерыканскі вайсковец не загінуў і не атрымаў ранення падчас абедзвюх аперацый.

Свой допіс Трамп скончыў віншаваннем з Вялікаднем і напамінам, што ЗША «ніколі не пакідаюць сваіх байцоў».

Афіцыйны Тэгеран пакуль не каментуе заявы пра працу амерыканскай авіяцыі ў глыбіні сваёй тэрыторыі.

Учора паведамлялася, што ЗША вядуць пошукі другога пілота F-15, збітага над Іранам 3 красавіка. Іран, у сваю чаргу, аб’явіў узнагароду ў 60 тысяч долараў за захоп «варожага лётчыка». 

Каментары6

  • Американбой
    05.04.2026
    Triumph , ну да потерять два самолёта это триумф)) устали мы уже от его побед.
  • всё верно
    05.04.2026
    Всё верно, операция уникальная, но, она не перебивает заявления трампа, о полном уничтожении ПВО Ирана.....
  • Что верно?
    05.04.2026
    всё верно,

    С ПЗРК его сбили, а не при помощи ПВО.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакуюць Spotify27

У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ1

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў18

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі5

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць