Грамадства11

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Былая палітзняволеная, журналістка Кацярына Андрэева прыняла спецыяльную прэмію імя Дар’юша Фікуса ад польскага прэс-клубу і Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў 21 красавіка. Прэмія даецца за журналістыку найвышэйшага ўзроўню.

Андрэева была ўдастоена прэміі яшчэ ў 2021 годзе за стрым з Плошчы Пераменаў, падчас якога яе затрымалі, а затым судзілі ў Беларусі, паведамляе «Белсат».

Прэміяй за «нязломнае выкананне прафесіі журналіста ва ўмовах, якія патрабуюць моцнай асабістай мужнасці» была ўзнагароджана таксама Дар'я Чульцова, якая працавала разам з Кацярынай Андрэевай на Плошчы Пераменаў.

«Дзякуй за такую высокую ацэнку нашай працы. Рэпартаж, які трансляваўся ў жывым эфіры цягам трох гадзін, быў удастоены гэтай ганаровай узнагароды праз некалькі тыдняў пасля таго, як беларускі суд прызнаў гэты ж рэпартаж злачынствам і пазбавіў мяне і маю калегу Дарʼю Чульцову свабоды і магчымасці займацца любімай прафесіяй», — сказала Кацярына Андрэева на цырымоніі ўзнагароджання.

Яна падзялілася, што, хоць і знаходзіцца ў вольнай краіне, побач з вольнымі людзьмі, але яе сэрца і душа з калегамі, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні толькі за тое, што яны журналісты.

«Анджэй Пачобут, Дзяніс Івашын, Людміла Чэкіна і яшчэ 21 чалавек, сярод якіх мой муж — журналіст Ігар Ільяш. Усе яны смела і бескарысліва выконвалі галоўны прафесійны абавязак — казаць людзям праўду. Я перакананая, што дзякуючы намаганням многіх людзей па ўсім свеце беларускія журналісты здабудуць свабоду.

З удзячнасцю і павагай, прымаючы сёння спецыяльную прэмію імя Дар’юша Фікуса, хачу працытаваць словы Тэадора Рузвельта: «Лепшы падарунак у жыцці — гэта магчымасць цяжка працаваць над задачай, якая таго вартая». Я шчаслівая, што ў мяне ёсць такі падарунак», — сказала Кацярына Андрэева.

У размове з «Белсатам» яна адзначыла, што гэтая ўзнагарода — вялікі гонар: «Натуральна, калі я атрымала ўзнагароду ў 2021 годзе, я пра гэта даведалася, і гэта стала крыніцай моцнай падтрымкі і надало мне сілаў у зняволенні».

Пры гэтым яна падкрэсліла, што эфір, за каторы яе пакаралі, рабіўся не для прэмій, а для гледачоў «Белсату».

Журналістка адзначыла, што падчас мерапрыемства для яе ў першую чаргу было важна яшчэ раз нагадаць свету і калегам з Польшчы пра зняволеных журналістаў. Яна дадала, што Мінск мусіць адпусціць палітвязня Анджэя Пачобута без папярэдніх умоваў.

«Польшча ўжо зрабіла крокі насустрач, адкрыла памежныя пераходы, і было б вельмі лагічным, этычным і нават іміджава, магчыма, для Мінску выгодным, каб праз гэтыя адкрытыя пераходы паехаў вызвалены Пачобут. Спадзяюся, што ў наступны раз усё журналісты будуць вызваленыя, і рэжым не будзе працягваць рэпрэсіі і не будзе працягваць набіраць новых закладнікаў», — сказала Андрэева.

Дар’юш Фікус — польскі журналіст, публіцыст і рэдактар, адна з ключавых фігур польскай прэсы перыяду позняй Польскай Народнай Рэспублікі і пачатку дэмакратычных пераўтварэнняў.

Каментары1

  • Facepalm
    22.04.2026
    Пры усей павазе, але за кратамi не толькi палiтзняволеныя журналicты

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць