«Марская гавань» працягвае збіраць таварныя знакі «Белрыбы» пасля набыцця плошчаў прадпрыемства. На гэты раз «Белрыба» перадала кампаніі правы на два свае таварныя знакі.

Сярод іх — лагатып прадпрыемства. Інфармацыя пра гэта ёсць у рэестры таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі, піша Office Life.
У другой палове 2025 года кампанія «Марская гавань» набыла плошчы збанкрутаванага прадпрыемства «Белрыба» ў Мінску. У лютым 2026 года мы паведамлялі, што пасля гэтага «Марская гавань» вырашыла абнавіць рэгістрацыю трох яго таварных знакаў, у тым ліку аднаго лагатыпа.

З афіцыйнага бюлетэня НЦІС Беларусі вынікае, што ў другой палове сакавіка 2026 года «Белрыба» перадала «Марской гавані» правы на яшчэ адзін свой лагатып, а таксама на выяву, якая чымсьці нагадвае верхнюю частку вакуумнай упакоўкі з рыбай.
Першапачаткова «Белрыба» падала заяўку на іх рэгістрацыю ў сярэдзіне ліпеня 2002 года. Сама рэгістрацыя адбылася ў канцы верасня 2004 года.
Абодва таварныя знакі зарэгістраваныя ў пяці класах тавараў. Цяпер кампанія «Марская гавань» можа выкарыстоўваць іх, напрыклад, для ўпакоўкі тавараў, кансерваваных харчовых прадуктаў, рыбы і г.д.
Дырэктарам кампаніі «Марская гавань» з’яўляецца беларуская бізнэсвумэн, сяброўка Віктара Лукашэнкі Людміла Няронская. Сярод яе актываў — расійская кампанія «Саюзныя промыслы», рыбаперапрацоўчы завод у Калядзічах, сетка бістро «Рыбны дом «Марскія сезоны» і інш. Акрамя гэтага, кампанія будуе яшчэ адзін завод па перапрацоўцы рыбы ў СЭЗ «Віцебск».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Ні ведаю як дзе а у Бабруйску была добрая інфраструктура вялікія на той час сучасныя лядоўні .