Сцвярджаюць, што жонка міністра абароны Украіны набыла яхту за 26 мільёнаў еўра.

Інфармацыя пра нібыта набыццё жонкай міністра абароны Украіны Міхаіла Фёдарава дарагой яхты з’явілася ў расійскіх СМІ 1 мая. Пазней яе сталі масава распаўсюджваць іншыя медыя, звязаныя з Расіяй. Сярод іх аказаліся і каналы, звязаныя з Міністэрствам абароны Беларусі.
У публікацыях сцвярджалася, што Анастасія Фёдарава нібыта набыла на Французскай Рыўеры 50‑метровую яхту Tankoa S501 Vertige коштам каля 26 мільёнаў еўра. У якасці «доказу» некаторыя рэсурсы распаўсюдзілі выяву сертыфіката рэгістрацыі судна. На ім пазначана дата — 8 красавіка 2026 года, а таксама сцвярджаецца, што Фёдарава валодае яхтай напалову з французскай кампаніяй.
Асобна ў гэтых паведамленнях падкрэслівалася, што ў Еўропе гучаць асцярогі наконт магчымых злоўжыванняў сродкамі — у тым ліку крэдытам у памеры 90 мільярдаў еўра, які ЕС можа выдзеліць Украіне.
Аднак, як высветлілі супрацоўнікі Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі, імя Анастасіі Фёдаравай не фігуруе ў афіцыйных рэестрах уладальнікаў гэтага судна, а сапраўдныя дакументы французскага рэгістра суднаў маюць іншую структуру і выгляд.
⚡️A fake story is circulating online claiming that the wife of Ukraine’s Defence Minister Mykhailo Fedorov has allegedly purchased a Tankoa S501 Vertige superyacht worth $26 million. A photograph of a document purportedly confirming ownership is provided as ‘proof’. pic.twitter.com/HGAQ6REzvN
Распаўсюджванне такіх ілжывых паведамленняў — гэта частка мэтанакіраванай інфармацыйнай кампаніі. Яна накіраваная на дыскрэдытацыю Украіны і ўкраінцаў, распальванне варожасці да іх і падрыў падтрымкі Украіны краінамі ЕС.
Каналы, звязаныя з уладамі Беларусі, яшчэ ні разу не абвяргалі апублікаваныя ў іх фэйкі. А за іх распаўсюд ніхто не панёс адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам.

Адметна, што інфармацыя пра тое, што яхта Tankoa S501 Vertige застаецца непрададзенай, вісіць на спецыялізаваных сайтах, у тым ліку ruyachts.com.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары
Карупцыя ва Ўкраіне існуе, гэта яе боль, змаганне супраць яе вядзецца недастаткова эфектыўна, і ніхто гэтага не адмаўляе. Пра яе адкрыта пішуць таксама і ўкраінскія незалежныя СМІ, на што тамтэйшая ўлада ў рэшце рэшт рэагуе і стан рэчаў паступова змяняецца, а СМІ за гэта ніхто не зачыняе, не прэсуе журналістаў і не пераследуе чытачоў апроч хіба што аднолькавых і вельмі нетыповых выпадакаў. Але аб гэтым беларуская прапаганда імкнецца не казаць. Як і аб тым, што памеры ўкраінскай карупцыі нават і блізка не стаяць побач з тым, што адбываецца ў Расеі. Ну а пра тое, якое сапраўднае становішча з карупцыяй сфармавалася ў Беларусі за часы панавання Лукашэнкі - беларусы пасля змены рэжыму абавязкова дазнаюцца. І нешта мяне падаецца, што расследванні Белполу, Бюро Медыя і БРЦ на гэтым фоне пададуцца дзіцячым садком.