Усяго патроху4646

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы

Адзін з лідараў «Прававой ініцыятывы» Сяргей Усцінаў апошнім часам здзіўляе знаёмых сваім новым іміджам — мужчына эксперыментуе з макіяжам, манікюрам, парыкамі і сукенкамі пад карункавыя панчохі і абцасы.

Сяргей Усцінаў у сваёй мужчынскай і жаночай іпастасі. Для апошняй існуе і асобнае імя — Серэна. Фота: @ustinov_ser

Фотаздымкамі і відэа ў жаночых, пікантных вобразах Сяргей актыўна дзеліцца ў сваіх сацсетках. З чым жа звязаныя такія перамены?

Сяргей Усцінаў — беларускі праваабаронца, эксперт у вобласці змагання з катаваннямі, адзін са стваральнікаў Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі, адзін з лідараў праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва». У 2021 годзе з'ехаў з Беларусі. Жанаты, выхоўвае з жонкай ката і сабаку, займаецца вырошчваннем зеляніны, пра што расказвае ў асобным блогу «Аграшанец».

Сам Сяргей тлумачыць гэта тым, што часам адчувае сябе па-жаноцку і дае гэтай сваёй частцы праяўляцца.

Для пераапрананняў мужчыны ў жанчыну і наадварот існуе спецыяльны тэрмін — кросдрэсінг. Мужчын-кросдрэсераў яшчэ можна назваць фембоямі — тымі, хто свядома аддае перавагу выглядаць і паводзіць сябе па-жаноцку, захоўваючы сваю мужчынскую гендарную ідэнтычнасць.

Спачатку мужчына паспрабаваў фарбавацца, потым дадаў у гардэроб спадніцы, ацаніўшы іх зручнасць у цёплы сезон.

Фота: @ustinov_ser

«Я ўжо ў такім узросце, што магу выглядаць, як хачу, насіць, што я хачу, пазіцыянаваць і адчуваць сябе, як хачу. А калі ў вас няма свайго асабістага жыцця… Ну, займіцеся ім нарэшце, — адказвае Сяргей. — Я проста пачаў жыць так, як заўсёды хацеў. Камусьці гэта падабаецца, камусьці — не, іншых гэта раздражняе. Мне пляваць».

Цяпер ён дадаў у сваю руціну і невядомыя раней б’юці-працэдуры: эпіляцыю і манікюр. Усё гэта — каб дасягнуць таго, што яму здаецца прыгожым і фізічна дасканалым.

На шляху спазнання новага сябе Сяргей выбачыўся перад усімі жанчынамі, якіх раней мог абвінавачваць у спазненнях — цяпер ён іх зразумеў:

«Проста падвесці вочы акуратна гэта капец як шмат часу займае».

Каментары46

  • лол
    15.07.2026
    Для такога не хапае 🤮 у рэакцыях
  • Indrid Cold
    15.07.2026
    Нічога дзіўнага, звычайны кроссдрэссер.
    Больш дзіўна што людзі на сабаленку пайшлі
  • Неправавы ініцыятар
    15.07.2026
    На шляху спазнання новага сябе, ну. Прававая ініцыятыва змяняе кірунак ціску. Эксперт па катаваннях катуе вочы карыстальнікаў сацсетак

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя6

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Армянскі каньяк не прайшоў у Беларусі праверку на каньяк11

Якое пакаранне цяпер у Беларусі даюць за наркотыкі?2

Беларус паўтара года чакаў ПМЖ у Польшчы, а потым атрымаў ліст, што яго карту паляка анулявалі яшчэ чатыры гады таму5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя18

«Без грошай быў бы звычайным мігрантам». У сеціве з'явіліся старыя выказванні дзяўчыны Ямаля пра футбаліста5

Топ-10 крымінальных артыкулаў, па якіх часцей за ўсё судзяць беларусаў1

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя6

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць